|
МЯД3ЕЛЬСКI РАЁН размешчаны на паўночным захадзе Мiнскай вобласцi. Мяжуе з Пастаўскiм i Докшыцкiм раёнамi Вiцебскай вобласцi, Астравецкiм i Смаргонскiм раёнамi Гродзенскай вобласцi, Вiлейcкім paёнам Мiнскай вобласцi. Утвораны 15.1.1940 г. З 20.1.1960 г. у складзе Мiнскай вобласцi. Плошча 2000 км. Насельнiцтва 34,1 тыс. чал. (паводле перапісу 2002 г.). Населеных пунктау - 314, у т.л. г. Мядзел (цэнтр раёна), гарадскiя пасёлкi Свір, Крывiчы, курортны пасёлак Нарач, 3 пасялковыя Саветы: Крывiцкi, Нарачанскi, Cвіpскi, 12 сельсаветаў: Будслаўскi, Дзягiльскi, 3анарачанскi, Княгiнiнскi, Латвянскi, Мядзельскi, Нарачанскi, Пузырэўскi, Cвaткaўcкi, Слабадскi, Cтарагабскi, Сырмежскi.
Паверхня раёна раўнiнна-ўзгорыстая з агульным нахiлам з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Раён размешчаны ў межах Нарачана-Вiлейскай нiзiны, паўночная частка больш узгорыстая, размешчана на Свянцянскiх градах. Раён выцягнуты з захаду на ўсход на 75 км, з поўначы на поўдзень на 43 км. Абсалютная вышыня Свянцянскiх град на тэрыторыi раёна складае 233,9 м (на захадзе ад вёскi Ляшчынск). У раёне налiчваецца 51 возера, якiя займаюць 7,48% усёй плошчы (14 699 га). Найбольшыя азёpы Нарач, Мястра, Мядзел, Свір, Баторына. Возера Нарач самае вялiкае на Беларусi, яго плошча 79,6 км, даўжыня 12,8 км, шырыня 9,8 км. На тэрыторыi раёна працякаюць рэкi Страча, Нарачанка (выцякае з возера Нарач), Вузлянка, Сэрвач (басейн Нёмана). 3 возера Мядзел выцякае р. Мядзёлка (басейн 3аходняй Дзвiны). Карысныя выкапнi: торф, пясчанажвiровы матэрыял, будаўнiчыя пяскi, глiна, сапрапелi, мiнеральныя воды. Сярэднегадавая тэмпература +5,1 °С, студзеня -7 °С, лiпеня +17 °С. Ападкаў выпадае 660 мм за год. Вегетацыйны перыяд 186 сутак. Пад лесам занята 1/3 тэрыторыi раёна, най6ольшыя лясныя мaciвы на паўднёвым усходзе i паўночным захадзе. 3емлi сельскагаспадарчага карыстання складаюць каля 37,2% плошчы зямель раёна (ворныя землi 20,6%, сенажацi i пашы 16,33%). Сельскагаспадарчая спецыялiзацыя: мяса-малочная жывёлагадоўля, збожжавыя культуры, бульба. Працуюць прадпрыемствы харчовай i лёгкай прамысловасцi. Птушкафабрыка (у в. Выгалавiчы). Па тэрыторыi раёна праходзiць чыгунка Маладзечна-Полацк, аўтамабiльныя дарогi Вiльнюс-Полацк, Нарач-Мiнск. Асаблiвасць раёна - курортная зона вакол возера Нарач. Плошча курортнай зоны каля 60 тыс. га. Прыродзе курорта ўласцiва рэдкае спалучэнне розных лячэбных фактараў. 3а год на тэрыторыi раёна адпачывае каля 100 тыс. чалавек. Тут размешчаны рэспублiканскi дзiцячы лагер «3убраня». У раёне знаходзяцца ландшафтны заказнiк Блакiтныя азёры, гiдралагiчны заказнiк Чарэмшыца, азёрны Нарач. Выдаецца раённая газета «Нарачанская зара». Працуе Мядзельскi раённы музей народнай славы.
Голубые озераГрупа азёр: Глубля, Глубелька, Балдук, Ячмянёк, Мёртвае і іншыя, размешчаны на тэрыторыі Мядзельскага і Пастаўскага раёнаў. З 1972 года мясціны набылі статус дзяржаўнага ландшафтна-гідралагічнага заказніка, цяпер уваходзіць у Нацыянальны парк “Нарачанскі”. Адметнасцю тэрыторыі з’яўляецца надзвычайнае багацце расліннага свету. Групу Блакітных азёр недарэмна называюць жамчужынай у каралях Паазер’я. Выглядае мясцовасць дужа маляўніча: абкружаная лясамі цёмна-блакітная роўнядзь вады змяняецца ўзгоркамі, вышыня якіх перавышае 50 метраў. |