Спартсмены ДЮСШ-1 Маладзечна выйгралі два першыя і тры другія месцы 2007.12.13
Рубрыка: Спорт
МАЛАДЗЕЧНА. Два першыя і тры другія месцы занялі спартсмены ДЮСШ-1 на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы на прызы спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву “Дынама”. Спаборніцтвы прайшлі ў Мінску 8 і 9 снежня.
Аўтaр Сяргей ЗЯНЬКО.
Футбольны клуб Смаргоні - у дзесятцы мацнейшых 2007.11.16
Рубрыка: Спорт

У заключным туры чэмпіянату смаргонцы атрымалі перамогу над суседам па турнірнай табліцы з Магілёва. Не набралі ачкоў і двое другіх суседзяў: “Дарыда” і брэсцкае “Дынама”. Адным разам нашы землякі ўзняліся з трынаццатага месца на дзесятае. Такі фінішны паказчык, безумоўна, паспяховы для раённай каманды, дэбютанта вышэйшай лігі.
Аўтaр Сяргей ГАЙКОВІЧ.
Нарачанскі масласырзавод прыме ўдзел у форуме ў Маскве 2007.11.16
Рубрыка: Эканоміка
МЯДЗЕЛ. Форум дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і горада Масквы пройдзе 19-20 лістапада ў расійскай сталіцы.
Аўтaр Сяргей ЗЯНЬКО.
Маладзечанка Вольга Ёда перамагла са сваім акардэонам у Латвіі 2007.11.16
Рубрыка: Культура
МАЛАДЗЕЧНА. Навучэнка Маладзечанскага музычнага вучылішча Вольга Ёда на X Міжнародным фестывалі акардэоннай музыкі “Даўгаўпілс-2007”, што праходзіў у Латвіі 1-3 лістапада, заняла трэцяе месца сярод маладых выканаўцаў.
Аўтaр Марына СЛІЖ.
Дарогі слізкія, людзі падаюць 2007.11.16
Рубрыка: Грамадства
МАЛАДЗЕЧНА. Колькасць пацыентаў, якія з траўмамі звярнуліся ў хірургічнае аддзяленне паліклінікі №1 пасля таго, як выпаў снег і стала слізка, 12-14 лістапада, павялічылася.
Аўтaр Сяргей ЗЯНЬКО.
Непаўналетні забойца сеў на 10 гадоў 2007.12.13
Рубрыка: Здарэнні, крымінал
ВIЛЕЙКА. На дзесяць гадоў паедзе ў выхаваўчую калонію 17-гадовы былы навучэнец Маладзечанскага політэхнічнага каледжа Эдуард С., якога абласны суд 23 лістапада прызнаў вінаватым у забойстве 75-гадовай бабулі ў ліпені ў вёсцы Кузьмічы.
Аўтaр Аляксандр ЧАРАПОВIЧ, следчы пракуратуры Вілейскага раёна. Сяргей ЗЯНЬКО.
У Маладзечна будзе прыязджаць аўтобус з нямецкай літаратурай 2007.12.13
Рубрыка: Адукацыя
МАЛАДЗЕЧНА. Пасля гадавога перапынку ў Маладзечна пачаў прыязджаць нямецкі медыяаўтобус. Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося 5 снежня.
Аўтaр Вольга РУДНІЦКАЯ.
Зіма прыйшла ў лістападзе 2007.11.16
Рубрыка: Грамадства
У Астравецкім раёне моцны снег пайшоў 12 лістапада пасля абеду. Яго першымі ахвярамі сталі два грузавыя аўтамабілі. Недалёка ад Варнян ў 15.30 і ў 16.00 яны з’ехалі з трасы ў кювет.
Аўтaр Сяргей ЗЯНЬКО.
Астраўчане - лепшыя ў фальклоры 2007.11.16
Рубрыка: Культура
АСТРАВЕЦ. Фальклорныя калектывы Астравеччыны занялі першае месца ў намінацыі “абрады” на фінальным конкурсе абласнога фестывалю фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”, які прайшоў 10 лістапада ў Гродне.
Аўтaр Сяргей ЗЯНЬКО.
Маладыя маладзечанскія футбалісты занялі другое месца на турніры ў Польшчы 2007.11.16
Рубрыка: Спорт
МАЛАДЗЕЧНА. Каманда ДЮСШ-2 футбалістаў 1993-1994 гадоў нараджэння заняла другое месца сярод пяці каманд на міжнародным турніры па міні-футболе, які прайшоў у польскім горадзе Дуброва-Беластоцкая ў нядзелю, 11 лістапада.
Аўтaр Сяргей ЗЯНЬКО.
Маладзечанскі каратыст Максім Вяль зноў атрымаў перамогу 2007.12.13
Рубрыка: Спорт
МАЛАДЗЕЧНА. З японскім каляровым тэлевізарам вярнуўся з Оршы са спаборніцтваў па спартыўным каратэ спартсмен клуба “Сакура” Максім Вяль.
Аўтaр Сяргей ЗЯНЬКО.
Ля дзіцячага сада №10 у Маладзечне ўвесь час узгараецца кантэйнер 2007.12.13
Рубрыка: Здарэнні, крымінал
МАЛАДЗЕЧНА. Кантэйнер для смецця, што знаходзіцца ў дварах дамоў №№68а і 68б на Вялікім Гасцінцы, раніцай 7 снежня тушылі пажарныя. Ала Бабенка, загадчыца дзіцячага садка №10, які знаходзіцца побач, кажа, што ўзгаранні смецця ў злашчасным кантэйнеры ёй надакучылі. Дым амаль заўсёды ідзе ў бок садзіка.
Аўтaр Сяргей ЗЯНЬКО.
У Валожыне абрушылася бальніца 2007.12.13
Рубрыка: Здарэнні, крымінал
ВАЛОЖЫН. Пачуўшы моцны незразумелы шум каля шасці гадзін раніцы ў нядзелю, 9 снежня, жыхары прыватных дамоў на вуліцы Горкага падумалі, што здарылася дарожная аварыя. Аднак машыны не мелі да грукату ніякага дачынення. На самой справе, гэта абрушылася частка недабудаванага корпуса бальніцы.
Аўтaр Сяргей ЗЯНЬКО.
У Валожыне выберуць лепшага настаўніка 2007.12.13
Рубрыка: Адукацыя
ВАЛОЖЫН. Фінал конкурсу “Настаўнік года-2007” праходзіць 14 снежня ў Валожыне.
Аўтaр Вольга РУДНІЦКАЯ.
У нацыянальным парку “Нарачанскі” ідзе падрыхтоўка да летняга сезона 2007.12.13
Рубрыка: Эканоміка
МЯДЗЕЛ. “Летам мы не можам нічога будаваць, бо займаемся турыстамі. Цяпер жа самы час, тым больш, што і надвор’е дазваляе”, – кажа загадчык аддзела турызму парку Аляксей Шапецька.
Аўтaр Вольга РУДНІЦКАЯ.