Home
entries friends calendar user info Докшыцкі краязнаўчы сайт Previous Previous
Докшыцы і Докшыцкі раён
Усё аб Докшыцкім краі
Add to Memories
Tell a Friend
Для тых, хто ня чытау минулы пост
Спампаваць новы нумар моладзевай газэткі захаду Вицебшчыны “Прамень” можна па спасылцы: http://dokshitsy.narod.ru/pramien/pramien2.zip

Add to Memories
Tell a Friend
"Прамень" ззяе ўсё мацней...
У жніўні, як мы ўжо паведамлялі, у Парфенаве выйшла моладзевая газэтка Докшыцкага раёна "Прамень". Наклад газэткі - 299 асобнікаў - быў вельмі хутка распаўсюджаны на Докшыччыне. У асноўным ідэя выдання і сама газэтка успрымалася дакшычанамі пазітыўна. Другі нумар газэткі падрыхтаваны да друку 13 кастрычніка ў Полацку і ён ужо зусім непадобны на першы. Гаворыць рэдактарка Алеся Мураўская:

- Сама канцэпцыя выдання мясцовай моладзевай незалежнай газэткі засталася некранутай. Але мы вырашылі, што варта павялічыць яе аб’ём да 8 старонак ды пашырыць тэрыторыю распаўсюду на суседнія раёны – Мёрскі, Глыбоцкі, Пастаўскі. Гэта стварае некаторыя складанасці: цяжка будзе распаўсюджваць, няма наладжаных сувязяў, цяжэй здабываць навіны з тых рэгіёнаў. Але, думаем, варта гэтым займацца. Шкада толькі, што “ліміт” у 299 асобнікаў не дае шырока разгарнуцца...
Спампаваць новы нумар газэткі “Прамень” можна па спасылцы: http://dokshitsy.narod.ru/pramien/pramien2.zip

Janka Zubrouski z v. Laputy Dokszyckaha rajona.

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
Разам з паствай
Гісторыя Свята-Пакроўскай царквы налічвае 103 гады. Увесь гэты час храм не толькі прадстаўляў прыхаджанам магчымасць спраўляць таінствы, але і служыў інтарэсам духоўнага станаўлення асобы. З таго часу, як у жыццё чалавека прыходзіць Бог, яно становіцца ясным і асэнсаваным. У цяжкія хвіліны гора і бяды, светлыя – радасці і шчасця ён шукае разумення і падтрымкі менавіта ў храме, дзе магчыма размова з Усявышнім.

За сто год існавання царквы ў храме служылі  розныя святары, але ўсе яны вызначаліся адданасцю Веры і любоўю да вернікаў. Уладаром душ сваіх прыхаджан амаль паўстагоддзя быў Мікалай Пляшчынскі, які меў вялікі аўтарытэт у гарадскіх улад і жыхароў Докшыц. У гады ганенняў на Царкву бацюшка Пётр Бітэль быў рэпрэсіраваны, а  Мікалай Леднік на свой страх і рызыку ездзіў па вёсках і патаемна хрысціў дзяцей. У 70-х гадах, толькі дзякуючы намаганням святара Уладзіміра Мялешкі і прыхаджан храм не быў ператвораны ў канцэртную залу.

Нягледзячы на любыя знешнія грамадска-палітычныя змены, Свята-Пакроўская царква ніколі не пуставала. Яна заўсёды была ўратаваннем для тых, хто хацеў жыць у міры і згодзе з сабой і светам. Зараз усё больш дарослых і дзяцей далучаюцца да ісцін веры. У гэтым ёсць заслуга і  сённяшняга настаяцеля Свята-Пакроўскай царквы пратаіерэя Георгія Мялешкі. Яго намаганнямі  пры храме ўжо шмат год  працуе нядзельная школа для дзяцей, дзе вывучаюцца асновы праваслаўнай веры. (А вось для моладзи, на жаль, ничога не робицца. Моладзь адпадае ад царквы. Памятаецца, як вясной Мялешка у школу прыходзиу. Нягледзячы на тое, што ён вельми добра умее гаварыць., нихто асаблива ня имкнууся яго слухаць... - КШ) Кожны год для гараджан выхаванцы школы рыхтуюць калядныя прадстаўленні. Пры садзейнічанні айца Георгія ажыццяўляюцца паездкі вернікаў у праваслаўныя святыні Полацка і іншых гарадоў.

Сёння Свята-Пакроўскі храм, ззяючы новымі купаламі, запрашае да сябе ўсіх, хто ідзе сюды за сапраўдным светам і розумам, услаўляючы Святую Маці-Царкву і ўсю праваслаўную паству.

Тамара Альшэўская, "Родныя вытоки"

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
Са святам, Докшыцы

І.Козел


У Бярэзіне сонца промні палошча

Дзень працоўны агнём дагарае.

Як прыгожа наўкола, на плошчы

Горад усіх землякоў вітае.

 

Мы віншуем горад са святам!

Аднавіўся, прыгожым ён стаў.

Ураджай сабралі багаты

Шмат зрабілі карысных спраў.

 

Нашы Докшыцы ў чаканні,

У падрыхтоўцы з дня ў дзень

Горад наш у святочным убранні

Ён жыве ў віхуры падзей.

 

Няхай песня ліецца шырока

І музыкі старанна граюць

Госці едуць зблізку, здалёку

Свята, горад наш людзі славяць!

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
Майму гораду Докшыцы

Пётр Георгіевіч ПЯТРОВІЧ, г.Докшыцы

 Зачараваны з даўніх часін

Я сваім гарадком невялікім,

Непатрэбна мне лепшых мясцін,

У ім мой жыццёвы набытак.

 

Колькі помню, прыгожым ён быў,

І цяпер патанае ў кветках.

А Бярэзіны нашай разліў!

А навокал прасторы палеткаў!

 

Я – жыхар твой, а ты мне – святло,

Многа зменіцца тут пакаленняў,

У радасць людзям тваё хараство,

І цябе нам нішто не заменіць.

 

Горад наш, харашэй, прыгажэй,

Самы лепшы, утульны, квяцісты,

Горад добрых, прыемных людзей,

І душою, і сэрцам чысты.

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
Мой родны горад

Ёсць мясціна, для сэрца адданая,–

Гэта горад, дзе лёгка жывецца.

Побач людзі ўсе  паважаныя,

І жыццё, нібы песня, ліецца.

Але ёсць і часіны, кранутыя болем,

Дзядамі адзначаны кроўнаю  доляй.

Мы не забудзем іх добрыя справы,

Якія зрабілі  яны для дзяржавы.

Чысціню, прыгажосць наваколля

Навучыцца нам трэба цаніць,

І каб свет быў заўсёды прывольным,

Трэба добрыя справы рабіць.

Яўген Я.,

СШ №1 г.Докшыцы.

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend

Ирина КОЗЕЛ

 
Мой город

Умывается утро росою,

Первый луч озарил купола.

Просыпается дружной семьёю

Город мой и Отчизна моя.

 

Пробуждается жизнь на рассвете,

Первый шаг, первый шум, там и тут.

Собираются взрослые, дети,

На работу и в школу идут.

 

Незаметно из года в год

Славят Докшицы руки рабочие наши.

Город строится, город растёт,

С каждым днём становится краше.

 

Ты поднялся с руин и пожарищ.

Было всё: и невзгоды, и раны.

Ты – защитник, ты – брат  и товарищ,

Честь тебе отдают ветераны.

 

Город Докшицы город-творец,

Гербом-символом нашим украшенный.

Город-труженик, город-боец,

Славься, славься людьми отважными!

 

Хлебом-солью встречай гостей,

Наша Докшицкая земля.

Город мой, расцветай, зеленей…

Мы гордимся тобой, с Днём рожденья тебя!

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
ДОКШИЦАМ

МАЛЮЖЕНЕЦ Влада

СШ №1 г.Докшицы,

6”А” класс

 

Люблю тебя, моя земля родная,

Люблю тебя, горжусь тобой.

Нет у любви моей конца и края,

Мой город милый над Березиной.

 

Беречь тебя я твёрдо обещаю,

Быть за тебя стеной. Тебе 600,

Но для меня ты молодой. С годами

Всё краше ты, мой город дорогой.

 

Лучшее место на всём белом свете!

Докшицы, вам я рожденьем обязана.

Так поздравляю улыбкой и песней

Город, с которым все ценное связано!

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
ЮБИЛЯРУ
ЮБІЛЯРУ

Горад мой, ты дзіўны прыгажун

У кароне ізумруднай лета.

Роскашай каштанавых букетаў

Не адну кранаеш ты душу.

 

У калысцы цёплай травяной

Песціш ты вытокі рэк вядомых:

Поіш з двух жбаноў адначасова

Моры два крынічнаю вадой.

 

Вечна малады мой старажыл,

Ведаю, што ныюць у разводзе

Раны, што пакінулі стагоддзі,–

Гора ты нямала перажыў.

 

Шмат разоў крывавіла твой лёс

Прагавітасць ненаедных войнаў,

Толькі адраджаўся ты павольна,

Харашэў і паступова рос.

 

Крочыш нетаропка па жыцці,

Дыхаючы рэдкай чысцінёю.

Хай жа век не гасне над табою

Зіхаценне мірнае свяціл!

Марыя Лукъяненка, "Родныя вытоки"

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
Докшыцы

Сінявокімі азёрамі,

Спевам лесу, хлебным Коласам,

Песняй звонкаю над пракосамі

Родны край мой любы выпешчан.

 

І ў цёплых промнях сонейка,

Дзе выток ракі Бярэзіна.

Гарадок пад назвай Докшыцы

Нібы каласок усё спеліцца.

 

І жывуць тут людзі слаўныя —

Працавітыя, руплівыя,

І вясёлыя, і дбайныя,

І прыгожыя, і гасцінныя.

 

600 год Докшыцы стаяць,

І квітнеюць, і не старацца.

Пажадаем жа ў юбілей

І далей гарадку толькі славіцца.

 

Ганарымся мы докшыцкай зямлёй,

Ганарымся мы дакшычанамі.

Хай жа песні гучаць над старонкай маёй

З лепшымі, ад сэрца, пажаданнямі!

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
Дзеячы мастацтва з Докшыц

Наш невялікі старажытны гарадок стаў радзімай адораных Богам творцаў у самых розных галінах мастацтва.  Докшыцы – гэта калыска вядомых беларускіх мастакоў Маркаўцоў. Віктар Маркавец напісаў звыш 200 карцін, якія набылі вядомасць на радзіме і ў замежжы. Знакавым творам сярод іх можна назваць карціну “Свята ў Докшыцах”. Творы мастака знаходзяцца ў многіх мастацкіх музеях Беларусі, Расіі, Польшчы.

Не менш таленавітыя і яго сёстры Валянціна Маркавец-Бартлава і Галіна Крываблоцкая. Валянціна Пятроўна працуе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (габелен), а таксама ў галіне распрацоўкі і мадэліравання трыкатажных вырабаў, сцэнічных касцюмаў. Яна ўдзельніца многіх выстаў, член Беларускага саюза мастакоў, загадчык кафедры Беларускай акадэміі мастацтваў, дацэнт. Узнагароджана шэрагам узнагарод за заслугі ў выяўленчым мастацтве. Галіна Пятроўна скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працуе выкладчыкам Беларускага каледжа мастацтваў.  Як і сястра, яна дасягнула значных вяршынь у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Вядомы яе міні-габелены, рэпрэзентатыўныя мастацка-вобразныя кампазіцыі, выкананыя ў розных тэхніках і матэрыялах. Творы мастачкі таксама знаходзяцца ў многіх музеях Беларусі, Украіны, Польшчы,  прыватных калекцыях ЗША, Індыі, Германіі.

Дакшычане беражліва захоўваюць памяць аб сваім таленавітым земляку Сяргею Вішнеўскім. Творчая спадчына гэтага майстра багатая і разнастайная. Ён аўтар партрэтаў сям’і паноў Слатвінскіх, якія паспрыялі таму, каб таленавіты хлопец з беднай сям’і стаў студэнтам мастацкай вучэльні ў Вільні. У сталым узросце Сяргей Антонавіч захапіўся напісаннем краявідаў і нацюрмортаў. Спрабаваў сябе ў маляванні царкоўных абразоў. Пакінуў вялікую мастацкую спадчыну ў фотатворчасці. У 50-я гады ў Докшыцах ён арганізаваў фотамайстэрню і трымаў яе на вельмі су’ёзным мастацкім узроўні. Ужо ў наш час намаганнямі Віктара Маркаўца  ў Мінску ў галерэі фальварка “Добрыя думкі” была арганізавана выстава жывапісу і фотамастацтва нашага земляка.

Свой талент Сяргей Вішнеўскі перадаў сыну Аляксандру. Прафесійны мастак Аляксандр Сяргеевіч Вішнеўскі працуе ў Доме рамёстваў. Ён піша карціны, а некалькі год таму вырашыў паспрабаваць сябе ў кераміцы, дзе дасягнуў поспеху і прызнання. А.С. Вішнеўскі з’яўляецца лаўрэатам абласной  выставы народнага мастацтва “Кругазварот-1998”, удзельнікам і дыпламантам рэспубліканскага свята “Ганчарны круг” на працягу некалькі год.

У Доме рамёстваў працуе шмат людзей, прагных да мастацтва. Таксама прафесійны мастак Іван Плыгаўка зараз спецыялізуецца на разьбе па дрэве. Розныя пано, драўляная скульптура, у прыватнасці драўляныя механічныя цацкі – гэта тыя рэчы, дзе ў поўнай меры праявіўся талент творцы. Іван Парфір’евіч з’яўляецца лаўрэатам 1-га рэспубліканскага свята-конкурса разьбярства “Дрэва жыцця”, лаўрэатам абласной выставы народнага мастацтва “Кругазварот-1988”.

З пад рук апантанага майстра сваёй справы Наталлі Пятровіч выходзяць сапраўдныя цуды ткацтва. Нездарма ў 2003 годзе яна стала членам рэспубліканскага Саюза майстроў народнай творчасці.

Майстэрства лазапляцення  Таццяны Гаварцовай і Алега Войніча адзначаны сёлета першай і трэцяй прэміямі на “Славянскім базары ў Віцебску”.

Індывідуальнасць і прафесіяналізм характэрны для работ Таццяны Махніст. Яна стала лаўрэатам 2-й прэміі на 1-м рэспубліканскім свяце-конкурсе саломапляцення “Саламяны цуд”і была ўзнагароджана Ганаровай граматай за выкананне саламянай скульптурнай кампазіцыі “Купальская лялечка”.

На Брэстчыне плённа працуе яшчэ адзін мастак з Докшыц Ігар Абуховіч. Гэта родны брат Таццяны Яўгенаўны. Яго карціны экспанаваліся на выставах у Віцебску, Брэсце, Германіі. Ён быў аўтарам ілюстрацый да серыі кніг беларускага пісьменніка А.Бернардскага.

Тамара Альшэўская, "Родныя вытоки"    

Tags: ,