За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Мядзельская пілігрымка ў Менск
Мядзельская пілігрымка ў Менск Print E-mail
Saturday, 18 November 2006
Група вернікаў з 24 чалавек (з іх палова дзяцей) з Мядзельскага Касцёла Маці Божай Шкаплернай аўтобуснай пілігрымкай наведалі 17 лістапада Менск. Яны наведалі месца жудасных сталінскіх злачынстваў - урочышча Курапаты. Гэтае святое месца зрабіла моцнае ўражанне на мядзельскіх вернікаў.
Потым вернікі пабывалі ў касцёле Святога Роха, што на Залатой Горцы. Удзельнічалі непасрэдна ў святой імшы ў Чырвоным Касцёле.Міністранты з Мядзела паслугавалі гэтым разам у Менску. Пасля наведалі Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Марыі Панны.
Затым паглядзелі ў Чырвоным Касцёле спектакль тэатра аднаго акцёра "Зніч" паводле А.Сэнт-Экзюпэры "Мой Маленькі прынц".
Дарэчы дарослы і дзіцячы Легіён Марыі, што існуе пры Мядзельскім касцёле, апякуецца дзіцячым сацыяльным прытулкам у Мядзеле. На гэты раз у пілігрымцы пабывалі чацвёра дзетак з прытулка.

Show comments (1) - Add comments to this article:

Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

Паболей бы такіх ініцыятыў.

Posted by Яўген, on 11/18/2006 at 21:57
Мядзельская пілігрымка ў Менск ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5318693





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map