|
Wednesday, 06 December 2006 |
|
Сябры партыі БНФ і сябры Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, якія жывуць у г.Мядзел пажадалі афіцыйна, ва ўстаноўленым “дэмакратычным” парадку, зарэгістраваць мясцовыя суполкі і раённыя Рады адзначаных арганізацый.
Для чаго ў першую чаргу трэба набыць юрыдычны адрас. І таму, яны з адпаведнай пісьмовай заявай звярнуліся да кіраўніцтва Мядзельскага раённага вузла паштовай сувязі. Бо, наколькі вядома, ў новым 4-хпавярховым будынку пошты, што на самым беразе возера Мястра маецца шмат пустуючых памяшканняў, а грошай ў мядзельскіх паштавікоў, як заўсёды, бракуе. Але начальнік Мядзельскага раённага вузла паштовай сувязі спадарыня Алена Генадзеўна Жыхар праз 2 дні дала пісьмовы адказ (дзякуй ёй за аператыўнасць) такога зместу : “Мядельский РУПС сообщает, что не может выделить Вам помещение в аренду, в связи с отсутствием свободных площадей”. Адказ па-расейску! Але ж, спадарыня Алена, да Вас людзі звярталіся на беларускай мове!.. Цяпер сябры БНФ і ТБМ маюць намер звярнуцца ў іншыя арганізацыі і ўстановы Мядзельшчыны з пытаннем арэнды памяшканняў.
Show comments (0) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
|