Віншую, землякі, што жывяце з году ў год лепш. Вось жа й рух на вуліцах трэба ўжо рэгуляваць. Зразумела, бойкае месца на шляху зь Менску на Нарач. Але ж шкада местачковага асяродзьдзя, якое дажывае сваё на колішняй вуліцы Ленінскай, якую перайменавалі ў вуліцу, здаецца, нейкага хлопца-партызана, ці не Бычка. Шкада, што няма Навасёлак. А за гэтай жа назвай гісторыя, якая пачынаецца з часоў валочнай рэформы. То й чаму б назву не абы якой вёскі не замацаваць у нейкім мясцовым найменьні. Шкада, што няма Купа, Кабыльніка. За гэтымі ж назвамі таксама гісторыя. А зрабілі спрэс Нарачы, заблудзіцца можна. Ды і Гарбоў шкада, бо назву з прыхамаці мясцовага старшыні калгаса замянілі на бязглуздыя Рамашкі (очань дажа прыятны цьвяток). Відаць далася гэта кветка чалавеку ў знакі праз беспасьпяховае зь ёю змаганьне на жытнёвых палетках. А там жа мясцовасць пагорыстая, ад таго і назва Гарбы. Знікае гісторыя, мяняецца менталітэт. Трох- і дзевяціпавярховыя аднатыпныя блокі зрабілі Мядзел горадам, але не надалі яму выразнай адметнасьці. А колішнюю, з сярэднявяковай планіроўкай ён страціў.