За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Мядзел прыгожы і страшны
Мядзел прыгожы і страшны Print E-mail
Friday, 15 December 2006
Наш Мядзел такі невялічкі па колькасці жыхароў. Ну проста мястэчка!
Заезжыя люд і проста турысты бачаць прыгожыя скверы, паркі з разнастайнымі кветкавымі клумбамі. Асабліва пасля вераснёўскага экалагічнага форуму.... Але гэта толькі знешняе ўражанне. Горад спакойны і прыгожы ўдзень. А што адбываецца тут увечары? Вось якія жудасныя выпадкі здарыліся напачатку снежня.
Здарэнне першае. Барыс З., навучэнец Свірскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, 18-цігадовы юнак, пасля дыскатэкі, у пятніцу 1-га снежня, вырашыў прагуляцца па вуліцах горада. Але “прагулка” была нядоўгая. Каля аўтастанцыі, хлопец па пешаходнаму пераходу памкнуўся на другі бок вуліцы. Менавіта тут і абарвалася жыццё юнака. Смерць наляцела ў выглядзе легкавога аўтамабіля, за рулём якога быў Ж.-малодшы з Мядзела. Людзі кажуць, што кіроўца быў нецвярозым.
Здарэнне другое. Прыйшоўшы раніцай, у суботу 2-га снежня, да мядзельскага Дому культуры, людзі заўважылі шмат крыві на сцяне і зямлі. У міліцыі кажуць, што чалавека жорстка збілі, але па горадзе ходзяць упартыя чуткі, што пры разборках выкарыстоўваўся нож, які і стаў прычынай смерці маладога хлопца.
Здарэнне трэцяе. У тую ж самую пятніцу, на гарадскім пляжы возера Мястра трое “быкоў” з “дубінамі” ў руках накінуліся на прахожага і “затаўклі” да паўсмерці. Ахвяра, няшчасны чалавек, да гэтай пары знаходзіцца ў бальніцы.
Мядзельчанам у такой сітуацыі небезпадстаўна страшна выходзіць на вуліцы свайго роднага горада ў вячэрні час. Што думае наконт гэтага мясцовая ўлада і міліцыя?

Show comments (3) - Add comments to this article:

Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

Гэты расповед быў напісаны маім сябрам. Ўсё было сапраўжы .

Posted by Міхась, on 12/21/2006 at 18:04

Адчуў штось падобнае да шоку, калі пачуў пра гэта. А яшчэ кажуць 'горад маленькі, ціхі, спакойны...'

Posted by Адміністратар, on 12/21/2006 at 18:09

Узбройвайцеся!

Posted by Vouk, on 03/15/2007 at 08:41
Мядзел прыгожы і страшны ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6639532





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map