За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow КДБ пачало паляванне на людзей, што пабывалі за мяжой
КДБ пачало паляванне на людзей, што пабывалі за мяжой Print E-mail
Saturday, 30 December 2006
Пад такім загалоўкам была змешчана інфармацыя на сайце прэс-службы АГП 27 снежня пра новыя допыты КДБ. Паведамленне датычыцца мядзельскіх дэмакратаў Андрэя Абалевіча і Андрэя Якушонка.
Па сцверджанні Андрэя Абалевіча, ён быў затрыманы ўвечары 23 снежня на мінскім чыгуначным вакзале супрацоўнікамі КДБ нібыта для праверкі дакументаў. У той дзень Андрэй вяртаўся з Польшчы, дзе "працаваў два месяцы ў межах падтрымкі рэпрэсіраваных беларусаў".
Днём раней, у мядзельскі аддзел КДБ быў выкліканы Андрэй Якушонак. Мэтай таго допыту стала "высвятленне абставінаў двухмесячнай стажыроўкі Андрэя Якушонка ў адным з чэшскіх універсітэтаў". Ад супрацоўнікаў КДБ стала вядома, што з нядаўняга часу нібыта існуе негалосная інструкцыя выклікаць на допыты ўсіх, хто пабываў за мяжой цягам апошніх месяцаў.
Мо то больш падобна да параноі? Але ж варта адзначыць, што КДБ не пачало, а даўна ўжо працягвае паляванне на ўсіх, хто паспеў як-кольвек засведчыць сваю грамадска-палітычную пазіцыю, што ідзе ў разрэз з існуючым ладам у Беларусі.
Магчыма падрабязнасці гэтых здарэнняў паведамім крыху пазней. Але пакуль з Андрэем Абалевічам (ён ужо зноў за мяжой) і Андрэем Якушонкам скантактавацца не ўдалося.

Show comments (2) - Add comments to this article:

Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

Сцверджанне пра тое, што ёсць 'негалосная інструкцыя выклікаць на допыты ўсіх, хто пабываў за мяжой цягам апошніх месяцаў' - дакладна параноя. Хіба толькі 'заядлых оппов'?

Posted by Яўген, on 01/05/2007 at 20:47

KGB vam zhopa!

Posted by ernesto che gevara, on 01/20/2007 at 14:02
КДБ пачало паляванне на людзей, што... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 4881667





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map