|
“Духоўнае адраджэнне” ўжо і ў Мядзеле |
|
|
|
Sunday, 07 January 2007 |
|
Прэзідэнцкая прэмія 2006 года “За духоўнае адраджэнне” прысуджана благачыннаму прыходу Мядзельскай акругі, настаяцелю царквы ў Мядзеле айцу Ігару Шалуху.
Як піша раённая газета “Нарачанская зара” гэтая прэмія прысуджана праваслаўнаму святару г.Мядзела за актыўную падзвіжніцкую дзейнасць, накіраваную на зацвярджэнне духоўных каштоўнасцей, ідэй сяброўства і братэрства паміж людзьмі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў. Аднак многія мядзельскія вернікі каталіцкай канфесіі, і асабліва старшыня касцельнага камітэта Мядзельскага касцёла Вінаградаў Зміцер, вельмі расчараваныя тым, што айцец Ігар Шалуха зусім не звяртае ўвагі на прапановы касцельнага камітэта арганізаваць сумесныя мерапрыемствы па навядзенню парадку на могілках каля аўтастанцыі ў Мядзеле. Ні разу не адказаў айцец Ігар на пісьмовыя і вусныя запрашэнні каталікоў прыняць удзел у святкаванні рэлігійных урачыстасцяў у касцеле. Карацей кажучы, не ладзяцца кантакты паміж царквой і касцёлам у Мядзеле. Show comments (0) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
|