За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Адбыўся шэраг сустрэч з выбарцамі
Адбыўся шэраг сустрэч з выбарцамі Print E-mail
Wednesday, 10 January 2007
У сераду 10 студзеня адбыўся шэраг сустрэч кандыдата ў дэпутаты Мясцовых Саветаў Дзмітрыя Вінаградава з выбарцамі. Адмыслова для гэтага на Мядзельшчыну прыехаў Вінцук Вячорка - старшыня партыі БНФ і давераная асоба Дзмітрыя Вінаградава.
Актывісты-дэмакраты пабывалі ў вёсцы Камарова. Там адбылася сустрэча з Эдуардам Вайцяховічам - кіраўніком Цэнтра спрыяння развіццю сельскага прадпрымальніцтва. Там жа, у Камарова, адбыліся сустрэчы з выбаршчыкамі. Пасля Вінцук Вячорка і Дзмітрый Вінаградаў наведалі Кабыльнік (Нарач) і курортны пасёлак Нарач. Пабывалі на мясцовых кірмашах. Адбыліся размовы з выбарцамі. Былі распаўсюджаны друкаваныя агітацыйныя матэрыялы.
У райцэнтры таксама адбыўся шэраг сустрэч з выбарцамі. Былі размовы з прадпрымальнікамі. Варта адзначыць, што госці з Мінску былі прыемна ўражаны дэмакратычнасцю Мядзельшчыны. І, як нячаста гэта здараецца, не адбылося ніякіх прыклых інцыдэнтаў - кшталту затрыманняў за распаўсюд друкаванай прадукцыі ці нібыта "несанкцыянаваны" сход.
А просты люд пабачыў, што ёсць кандыдаты, якія насамрэч імкнуцца весці дыялог з народам, імкнуцца да вырашэння балючых мясцовых праблем.
У гэтым патэнцыял мясцовага самакіравання. Спадзяемся, калісьці такая форма народнай дэмакратыі стане дамінуючай у новай, вольнай Беларусі.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Адбыўся шэраг сустрэч з выбарцамі ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5891033





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map