|
Wednesday, 17 January 2007 |
 У той час, як выбарчыя камісіі ў мясцовыя Саветы, хаваючыся ад людзей і ад Бога, старанна выводзілі ў выніковых пратаколах фальшывыя лічбы ў падтрымку ўладных халуёў, на Мядзельшчыне дзесьці каля 2 гадзін ночы прагрымеў сапраўдны гром і неба азарылася маланкай. Што б гэта значыла? А можа гэта штосьці знакавае.
А на заўтра раніцой мядзельчане ўбачылі, што на пляцоўцы паміж сярэдняй школай №1 і “Гарантам” ляжаць долу тры елкі.  Аказалася, што не вытрымалі ветру і паваліліся на зямлю ахвяры Рэспубліканскага экалагічнага форуму. Дзеля чарговай паказухі і на гора прыродзе, летам 2006 года ў Мядзел аднекуль прыпёрлі аўтамабіль са страшным прыстасаваннем. З дапамогай якога дзе-небудзь вырывалі зусім дарослае дрэва з каранямі і саджалі яго ў горадзе прывязваючы вяроўкамі. Было вельмі дзіка, а часам і смешна бачыць як дарослыя дзядзькі носяцца на гэтым аўтамабілі з беднымі дрэвамі. На жаль Мядзельскі экалагічны форум пазбавіў родных мясцін, а нярэдка і жыцця, нямала дарослых дрэў. Вось і ляжаць бедалагі! Show comments (0) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
|