За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow "Стабільнасць" значыць адсутнасць канкурэнцыі
"Стабільнасць" значыць адсутнасць канкурэнцыі Print E-mail
Sunday, 04 February 2007
Стоп БелінвестбанкШто такое беларуская "стабільнасць" для банкаўскай сферы на прыкладзе Мядзела? Гэта адсутнасць канкурэнцыі. З 1 лютага спыніла сваю дзейнасць Мядзельскае аддзяленне ААТ “Белінвестбанк”, што месцілася на першым паверсе ў будынку былога “зэкаўскага” інтэрната па вуліцы Юбілейнай насупраць аўтапарка №7. Канешне ж зачынілі і разлікова-касавы цэнтр “Белінвестбанк” у к.п.Нарач.
На пачатку 90-х гадоў у нас на Мядзельшчыне працавалі 4 банкаўскія ўстановы: “Беларусбанк”, “Белаграпрамбанк”, “Белінвестбанк” і “Поіск”. Але як толькі Беларусь стала “сильной и процветающей”, то знікла патрэба ў банкаўскай канкурэнцыі.
Наша народная ўлада прымусам пазаганяла амаль усе арганізацыі і ўстановы ў філіял ААБ “Беларусбанк”. Нешта ж дасталося і аддзяленню “Белаграпрамбанк”, ды і то толькі прадпрыемствы сельскагаспадарчай галіны. Гэты банк вымушаны калгасам, ці так званым СВК, выдаваць крэдыты ў кошт будучага ўраджаю.
А вось “Беларусбанк”, з-за адсутнасці канкурэнцыі працуе вельмі непаважліва да сваіх кліентаў з ліку простага насельніцтва. Паглядзіце, якія чэргі збіраюцца ў тым жа самым філіяле №619, што ў г.Мядзел, па вуліцы Наберажнай. Каб заплаціць хоць нейкую капеечную суму трэба выстаяць у чарзе доўгі час, часам і каля гадзіны. Касіры ўвесь час чагосьці не ведаюць. Бегаюць кудысьці кансультавацца. Ды і цякучка кадраў, асабліва касіраў аддзяленняў “Беларусбанка”, па раёну вельмі вялікая з-за нізкіх заробкаў.
Вось і ў банкаўскай сферы Мядзельскага раёна надышла пэўная “стабільнасць”.

Show comments (1) - Add comments to this article:

Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

Печально всё это, район не развивается, а совсем даже наоборот... :-/

Posted by кто-то, on 02/05/2007 at 12:06
"Стабільнасць" значыць адсутнасць к... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 4360322





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map