За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Надзейнасць захоўвання радыяактыўных адходаў Ігналінскай АЭС выклікае сумнеў?
Надзейнасць захоўвання радыяактыўных адходаў Ігналінскай АЭС выклікае сумнеў? Print E-mail
Thursday, 08 February 2007
Дадзеная інфармацыя асабліва актуальная для Мядзельшчыны, бо сама Ігналіна знаходзіцца на адлегласці каля 70 км ад Мядзела. Адлегласць жа да межаў Нацыянальнага парка "Нарачанскі" яшчэ меншая.
У летувіскіх СМІ з'явілася інфармацыя пра тое, што нямецкія кампаніі спазняюцца з выкананнем кантракту па падрыхтоўцы будаўніцтва магільніка радыяактыўных адходаў Ігналінскай АЭС. У сувязі з гэтым сродкі, што выдзяляюцца Еўрасаюзам і ўрадам Летувы, могуць быць не атрыманы.
Дадзеная праблема ўстрывожыла дэпутатаў Сейма. У прыватнасці, штодзённік Karstas komentaras (Гарачыя каментарыі) паведамляе, што намеснік старшыні парламенцкага Камітэта аховы навакольнага асяроддзя Гедымінас Якавоніс патрабуе ад ураду і Міністэрства сельскай гаспадаркі афіцыйнага тлумачэння таго, якія гарантыі надзейнасці захоўвання радыяактыўнага паліва даюць нямецкія кампаніі, што выйгралі конкурс на будаўніцтва і вытворчасць адмысловых кантэйнераў, прызначаных для складзіравання такіх адходаў. Сумнеў у парламентарыя выклікала недастатковая празрыстасць працэса праектавання і закупкі абсталявання. Да прыкладу, прапанаваныя кантэйнеры вельмі дарагія, іх складана перавозіць, а тэрмін службы ўсяго толькі 50 год. Пры гэтым ніхто не дае адказу, што будзе з адходамі пасля сканчэння такога тэрміну.
Яшчэ ў 2005 годзе Гедымінас Якавоніс прапаноўваў парламенту прыняць закон, які будзе забараняць будаўніцтва на тэрыторыі Летувы доўгатэрміновага магільніка радыяактыўнага паліва. Таксама гэты законапраект абавязваў урад шукаць магчымасці вывазу такі небяспечных адходаў з Летувы. Аднак праект быў адхілены. У 2006 годзе па ініцыятыве Якавонаса ў Парламенцкай асамблеі Еўрапейскага савета абмяркоўвалася рэзалюцыя, у якой было прапанавана захоўваць адходы не кожнай асобнай краіне, а сумеснымі намаганнямі ядзерных дзяржаваў будаваць магільнік у некалькіх геалагічна і экалагічна бяспечных месцах свету.Рэзалюцыю падтрымала 21 краіна Еўропы, і з'явілася надзея, што праблема будзе вырашацца самымі рацыянальнымі і бяспечнымі для навакольнага асяроддзя метадамі. Але практычных крокаў па выкананні рэкамендацый рэзалюцыі ніхто не зрабіў да гэтага часу.
Кіраўніцтва Летувы таксамі заплюшчыла вочы на гэту прапанову. І толькі журналісты нагадалі пра прынцыповую пазіцыю Якавоніса, важнасць якой узрастае не толькі таму, што ў 2009 годзе прыйдзецца зачыніць Ігналінскую АЭС, але і ў сувязі з тым, што краіны Балтыі і Польшча мяркуюць будаваць новую АЭС. Яна будзе выдаваць ядзерныя адходы ў такім жа аб'ёме, што і Ігналінская. А на пытанне, куды падзець такія небяспечныя адходы, яснага адказу няма.
Нагадаем, існуе два магчымыя праекты па будаўніцтву магільніка радыяактыўных адходаў Ігналінскай АЭС.
Першы варыянт - вёска Галілаўка ў Ігналінскім раёне. Гэта каля 8 км ад АЭС, 700 м ад мяжы з Беларуссю і непадалёк ад возера Друкшы. Гэты праект выклікае самыя значныя заўвагі не толькі з боку Латвіі і Беларусі, але і мясцовых жыхароў, улады. Хоць геалагічныя ўмовы для будаўніцтва магільніка каля Галілаўкі самы спрыяльныя, гэты праект вельмі складана зацвердзіць, бо Ігналінскае самакіраванне патрабуе вельмі значных сацыяльных кампенсацый. Акрамя гэтага, дорага будзе каштаваць зямлія, якую трэба выкупіць ва ўладальнікаў.
Другая прапанова - вёска Апварды Ігналінскага раёна. То каля 9 км ад АЭС, 3 км ад мяжы з Беларуссю і 1,6 км ад возера Апварды. Тут пражывае адносна невялікая колькасць людзей, мясцовасць акружана лесам, геалагічна бяспечная. Аднак гэты варыянт сустракае вялікі супраціў уладаў Ігналінскага раёна і горада Вісагінаса, бо апвардайская мясцовасць вельмі папулярная сярод турыстаў, для адпачынку.
Абодва праеты падвержаны крытыцы яшчэ і таму, што вызначаныя мясцовасці для будаўніцтва магільніка знаходзяцца паблізу ад азёр, што сілкуюць вадой рэкі Беларусі і Латвіі.
Паводле ўласнай інфармацыі і інфармацыі БЕЛТА

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Надзейнасць захоўвання радыяактыўны... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6640791





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map