За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Зялёны змій губіць моладзь
Зялёны змій губіць моладзь Print E-mail
Thursday, 08 February 2007
Трэцяга лютага ва ўсіх школах Беларусі прайшоў вечар сустрэчы з выпускнікамі, але для Мядзела ён стаў сваесаблівым. Па старой завядзёнцы сустракаюцца, напіваюцца, а далей як атрымаецца. Хапіла б пальцаў на руках, каб пералічыць цвярозых выпускнікоў, якія прыйшлі патанчыць у раённы Дом культуры. Большасць была на добрым падпітку. Што казаць, калі спіртныя напоі прадаюць у краме “Галінка бэзу” (альбо па расейску “Ветка Сирени”) насупраць раённай міліцыі і пашпартоў не пытаюцца.
Жах бачыць, што рабілася ў клубе. І няўжо нашу моладзь такому вучаць у школе: кураць ў памяшканні, клуб загадзілі “рвотнымі масамі”, юнакі, не саромеючыся, “пісаюць” проста ў клубе ці адразу за вуглом, а якія “мацюкі” ведае наша моладзь!
Тры маладыя хлопцы пабілі Паўла М. да фінгалаў пад вачыма, парвалі куртку. Дзяўчаты Л. і Я., выпускніцы СШ №2, не трымаліся на нагах і падалі разоў сем, хоць, як кажуць, на выдатна вучацца ў адной з менскіх ВНУ.
На вялікі жаль, такое адбываецца не толькі падчас вечароў сустрэч выпускнікоў. Дзесьці раз на месяц адбываюцца бойкі. Узгадаць хаця б тую дыскатэку, на якой быў пабіты малады міліцыянт З. Яго фуражку выкінулі ў сметнік, сам ён ляжаў долу, а хуліганы смяяліся і крычалі ў рацыю.
Зараз у мядзельскай моладзі модная звычка быць ў нецвярозым стане, бо калі ты цвярозы, ты не “ПАЦАН”. Нармальна і тое, што палова тваіх сяброў, аднакласнікаў стаяць на ўліку ў міліцыі “за распіванне спіртных напояў”. Хтосьці кагосці спаіў, хтосьці напіўся сам па сабе. Потым трапляеш у міліцыю. Ставяць на ўлік. Затым не зважаеш і напіваешся раз за разам, бо “зялёны змій” унутры нас. А гарэлкі таннай хопіць кожнаму.
Мядзельская СШ №2 займае “ганаровае першае месца” па колькасці вучняў, якія патрапілі ў міліцыю ў нецвярозым стане. А па афіцыйных выніках школа лічыцца адной з лепшых у раёне. А вось школа №1 г.Мядзела саступіла СШ №2 і займае цяпер “ганаровае другое месца”. На жаль, бачна, што барацьба будзе працягвацца і не вядома, хто зойме першае месца па выніках бягучага года. Што моладзь п’е, сведчаць міліцэйскія зводкі ў “Нарачанскай зары”.
Вось такая ў горадзе Мядзел “интеллектуальная” моладзь. А мы на ўсіх узроўнях хвалімся “сильной и процветающей» Беларуссю. Куды глядзіць мясцовая ўлада? Праблема жудасная, будучыня Беларусі – моладзь, співаецца на вачах тых, хто павінен гэтую праблему неяк вырашаць. А так багата ў нашым райвыканкаме розных аддзелаў, дзе процьма чыноўнікаў з вельмі нядрэннымі заробкамі. І нават створаны ідэалагічны аддзел. А колькі дэпутатаў зусім нядаўна прызначыла сабе ўлада. А колькі ж мы маем міліцыі! А БРСМ куды глядзіць? А настаўнікі! Такая армія змагароў за шчаслівае жыццё! Дык у чым жа справа, людзі добрыя? Ці пачуем мы адказ?

Show comments (2) - Add comments to this article:

Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

На настауникау не надзейцеся....

Posted by СТАВР, on 02/12/2007 at 19:30

учителя сами создали благоприятные условия для спаивания детей -взять хотя бы выпускные.Без спиртного нет прощания.Страшно...

Posted by Лина, on 02/17/2007 at 22:57
Зялёны змій губіць моладзь ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6640974





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map