За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow Opinion ! arrow Вертыкальшчыкі, рукі прэч ад 16 чысла!
Вертыкальшчыкі, рукі прэч ад 16 чысла! Print E-mail
Friday, 16 March 2007
Сёння – 16 сакавіка – Дзень беларускай салідарнасці. Гэта вельмі сумная дата – бо яна ўвабрала ў сябе трагедыю барацьбы з цяперашнім рэжымам. Рэжымам – які не дазваляе сказаць аб сабе праўду. Сёння мы смуткуем разам з сем’ямі зніклых беларускіх палітыкаў і палітвязняў, апанентаў дзейснай улады. Але верым – прыйдзе час расплаты за слёзы дзяцей, родных і блізкіх ахвяраў рэжыму.
16 чысло не падабаецца прыставанцам ад улады і на Мядзельшчыне. Колькі бруду льецца пра гэтую дату са старонак так званай “народнай” (а на самой справе рупара мядзельскай вертыкалі) газеты “Нарачанская зара”. За вушы цягнуць нейкага гарлапана ад ўлады Ю.Цітова, які дарэчы выступае і на старонках “Маладзечанскай газеты”. Самім ж рэдакцыям як у Мядзеле, так і ў Маладзечна напэўна ўжо не хапае розуму і спрыту для знявагі суграмадзян. А ці ведаеце Вы, спадары Ю.Цітоў, П.Жукаў і Вам падобныя “змагары з датамі”, што 16 чысло гэта вельмі важная дата для вернікаў каталіцкага веравызнання.

Запомніце гэтыя дата

16 траўня 1657 года быў закатаваны казакамі Святы Андрэй БАБОЛЯ – пакутнік, святар і апякун Беларусі.
16 ліпеня – Свята Маці Божай Шкаплернай.Гэта дарэчы – галоўнае парафіяльнае свята ў Мядзельскім Касцёле.
16 жніўня – Свята Святога Роха, апекуна хатняй жывёлы, урачоў і вязняў.
16 верасня – Дзень Святога Станіслава КОСТКІ, апекуна дзяцей і моладзі.
16 лістапада – свята Маці Божай Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці.
Вы што, распачынаеце наступ на рэлігійным фронце?
Так што задумайцеся спадары ад улады аб сваіх учынках. Час вашага панавання вельмі абмежаваны і самой уладай: выпруць на пенсію і забудуць пра Вас. І што тады?
А сёння не перашкаджайце, калі ласка, беларусам. І рукі прэч ад 16 чысла!

Show comments (2) - Add comments to this article:

Last Updated ( Friday, 16 March 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

Калі вы нябожчыкі, дык саромцесь гэтага!!!

Posted by Навум, on 03/18/2007 at 15:29

Прэч рукі ад 16 чысла...
Жыве БЕЛАРУСЬ!!!

Posted by Che Guevara, on 03/18/2007 at 15:33
Вертыкальшчыкі, рукі прэч ад 16... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 4624260





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map