За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow Opinion ! arrow Я Еўрапеец
Я Еўрапеец Print E-mail
Thursday, 10 May 2007
Пачаць нешта пісаць на гэтую тэму вельмі складана. І няхай мой маленькі даклад на гэтую тэму здасца шаноўнаму спадарству шчырым і сардэчным для ўсіх. Напэўна, пачну з таго, што я з’яўляюся грамадзянінам невялічкай краіны Рэспублікі Беларусь, якая, як усім вядома, знаходзіцца ў цэнтры вялікай і цэвілізаванай Еўропы. Так як мая Радзіма таксама носіць афіціальную значнсць еўрапейскай краіны, таму я з вялікай смеласцю і гонарам назаву сябе еўрапейцам. Ужо ад самага нараджэння я з’яўляюся паўнацэнным гаспадаром кавалка сваёй зямлі, на якой мне было дадзена Богам нарадзіцца, жыць, працаваць і за яе змагацца. Толькі не заўседы гэта даводзіцца паказваць усім афіцыяльна і адкрыта, але ў маёй душы, як і шмат іншых грамадзян краіны, гэта жыве і разрастаецца з вялікай сілай.
Той груз хлусні і ганьбы, які кідаюць усім у вочы сродкамі масавай інфармацыіі і іншымі спосабамі я ўжо даўно адкінуў у іншы бок ад сябе і пачаў шукаць доказы таго, што я і мае суайчыннікі сапраўды можам назваць сябе еўрапейцамі.
Гэта вельмі складана таму, што наша краіна на год 50 адстае ад сацыяльнага, культурнага і палітычнага жыцця еўрапейскіх краін. Менталітэт большасці беларусаў не дасягае такога ўзроўню, які існуе ў Еўропе. Але шмат беларусаў імкнуцца змяніць гэтае становішча. Шмат грамадзян РБ хоча стаяць побач з палякам, немцам, грэкам, італьянцам…. Аднак палітыка нашай краіны і нашага прэзідэнта не цікавяць меркаванні і погляды народа. Нашыя кіраўнікі сістэматычна абралі ўсходні шлях развіцця і саюз з Расіяй.
На гэта нельга глядзець, але народ, які гэта добра бачыць і разумее – баіцца ўлады, якая не дае перадыху свабодзе. Усе маўчаць, бо баяцца страціціь тое, што нялегкай справай зрабілі і набылі. Унутры людзей жыве страх. І індывідуальна нічога не зробіш. Як кажуць: адзін у полі не воін. А супольніцтву вельмі цяжка, бо адразу даведваюцца “органы” і ў лепшым выпадку астрог сустрэне цябе, як доўгачаканага госця.
У іншых краінах народ змагаецца за ўсе. Ніхто не баіцца ўлады і міліцыі. Толькі нешта не спадабалася, адразу на плошчу і баставаць. У нашай краіне гэта б зрабіў кожны трэці, але проста не даюць. Знішчаюць на самых першых кроках. А потым крычаць, што гэта справядліва. Так нельга жыць. Мы з’яўляемся еўрапейцамі, але гэта толькі у пашпартах і на нейкіх афіцыйных паперках, якіх мы нават не бачым. Нават магутныя ООН і іншыя арганізацыі па ахове правоў чалавека не могуць дапамагчы простаму беларускаму народу. Толькі ў душы застаецца надзея і вера, што хутка ўсё зменіцца. Толькі чакаць і не здавацца.
Цяпер і раней шмат людзей спрабуе і спрабавала нешта змяніць ў лепшы бок, але гэтага не хапае. Пакуль на паўстане ўвесь народ, пакуль не знікне ў нас страх і мы не выйдзем на вуліцы і будзем змагацца. Толькі тады можна спадзявацца на жыццё, на дабрабыт і шчасце. Толькі тады можна быць вольным. Ужо са старажытных часоў беларускі народ змагаецца за свабоду і яму не хапае некалькіх крокаў. Патрэбна толькі верыць і жадаць свабоду.
Я не хачу казаць, што ў нашай краіне ўсё вельмі дрэнна. НЕ! Я нічога не маю супраць некаторых пунктаў палітыкі нашай краіны. Чыстыя вуліцы гарадоў (напэўна, самыя чыстыя ў Еўропе), заробкі без спазненняў, добрая адукацыя, поўныя ўсялякай прадукцыі прылаўкі крам і вельмі шмат усяго пазітыўнага. Але ж гэта толькі палова таго, што патрэбна сапраўднаму беларусу, які на роўных стаяў бы з тым жа французам, немцам ці англічанінам, што справядліва і без боязу называюць сябе еўрапейцамі. У нашай краіне поўнасцю недазволены недзяржаўныя сродкі інфармацыі, якія б паказвалі нам усю праўду, таксама няма свабоды слова (нават цяпер я пішу і раважаю, што мне за гэты артыкул будзе – турма ці выганяць з вучэльні), наша беларуская мова і спрадвечная культура, фальклор змяняюцца чужой і не роднай расейскай культурай і мовай. Наш народ пазбаўляюць сапраўднага скарба Беларусі, за які стагоддзямі змагаліся нашыя продкі (Кастусь Каліноўскі, Янка Купала, Максім Багдановіч, Адам Міцкевіч, палітыкі А. Ганчар, Пазняк і шмат інш.). Калі мы не прачнемся, то праз колькі год страцім нашу мову і культуру. А без гэтага загіне наш народ беларускі. Як пісаў вядомы Францішак Багушэвіч:
“Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!”
Шматлікія войны і напасці не змаглі беларускі народ загінуць, дык чаму ў мірны час беларус страчвае сваю спадчыну? А таму, што не даюць яму развівацца творча на беларускай мове. Вось вам парыклад. Я сам з’яўляюся музыкам-аматарам і стварыў са сваімі сябрамі рок-гурт. Мы абралі мовай спявання беларускую. Але ж тут мы і сустрэлі складанасці. Прыходзім мы да арганізатару канцэрта і кажам, што хочам зграць дзе-небудзь, паказацца на людзях. Ён (ці яна) згаджаецца і просіць нашый тэксты песен. Мы прыносім, ён уважліва чытае, але потым адказвае нам, што мы не падыходзім, так як спяваем на беларускай мове. Усё што звязана з беларускай мовай, тое звязана з апазіцыяй. А апазіцыя – гэта дрэнна, незаконна і караецца юрыдычнымі законамі і крымінальным кодэксам, ці ў шматлікіх выпадках проста так: бойкай з КДБ. А смелых людзей, якія адкрыта вялі і вядуць барацьбу за Радзіму, проста рашуча і нахабна “прыбіраюць” з напрамку сваей “нелегальнай” дзейнасці. Тых, хто спрабуе гаварыць праўду народу і выкрываць хабарніцтва, знішчаюць без усялякага сораму.
Можна шмат гутарыць, спрачацца і даказваць сваю кропку погляду на сітуацыю, якая раскрывае сэнс тэмы “Я Еўрапеец” у нашай краіне. Але не заўсёды гэта прызнаецца законным і справядлівым з пункту гледжання нашай канстытуцыі, прававых і юрыдычных норм. Я спадзяюся, што хутка ў нашай краіне будзе сапраўдная дэмакратыя, чалавечая і сацыяльна свабода, шчасце і радасць ў нашых кватэрах і шмат станоўчых эмоцый, поглядаў і думак у кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на вуліцах, у дамах, на працы…
Вітаўт Самьніты

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Thursday, 10 May 2007 )
 
< Prev

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Я Еўрапеец ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 4955625





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map