|
Вацлаў ЗВЯРУГА "Крывіцкія крамы" - артыкул у газеце "Наша Ніва" за 14.04.06 |
|
|
|
Friday, 26 January 2007 |
Прадпрымальнік Максім Станкевіч адчыніў у Крывічох гаспадарчую краму. Людзі вельмі задаволеныя: ня трэба па кожны цьвік ляцець у Мядзела (так у нас называюць Мядзел). Асартымэнт багаты — каля 600 найменьняў. Месьцяцца «Гаспадарчыя тавары і будматэрыялы» на плошчы, ля мосту цераз Сэрвач, недалёка ад «Крынічкі» — прадуктовай крамы, якую Максімаў брат Руслан адчыніў з год таму. Маюць Станкевічы таксама краму ў Будславе. Зьбіраюцца адчыніць у Крывічох кавярню. Іншы мясцовы прадпрымальнік, Леанід Дзевялтоўскі, рамантуе будынак колішняй дзяржаўнай цырульні — хоча перавезьці сваю краму ў прастарнейшае памяшканьне. <>
Show comments (0) - Add comments to this article: |