За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow “Наша Ніва” і “Аrchе” у Кабыльніку
“Наша Ніва” і “Аrchе” у Кабыльніку Print E-mail
Saturday, 01 December 2007
http://www.nn.by У пятніцу 30 лістапада нацыянальна-свядомая моладзь вёскі Кабыльнік (цяперашняя вёска Нарач) сустрэлася на прыватнай хаце з галоўным рэдактарам незалежнай газеты “Наша Ніва” Андрэем Скурко (сам ён родам з Крывічоў, там жывуць яго бацькі) і галоўным рэдактарам часопіса “Аrchе” Валерам Булгакавым. Чаму менавіта ў Кабыльніку? Бо, відаць, толькі на гэтай зямлі жыве самая актыўная і адданая беларускай ідэі моладзь Нарачанскага краю.
Гэтая сустрэча, як адзначыў адзін з арганізатараў, Зміцер Вінаградаў, запачаткавала шэраг мерапрыемстваў па ўшанаванню памяці стваральніка і кіраўніка мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля 1948-1950 гг. Расціслава Лапіцкага.
Больш 2-х гадзінаў Андрэй Скурко і Валер Булгакаў у цёплай абстаноўцы прэзентавалі свае выданні. Цікава, што не раз былі ўзгаданы і вёска Кабыльнік і горад Мядзел і іншыя нашыя мясціны. Расціслаў Лапіцкі і яго паплечнікі займаюць пачэснае месца ў незалежных выданнях.
Сустрэча дадала аптымізму і смеласці нарачанцам, бо напэўна праз колькі дзён начальнік раённага КДБ Уладзімір Гірын і мядзельская міліцыя пачнуць паляваць за моладдзю з Кабыльніка.
Так ужо было ў Мядзеле. І дарэчы, моладзь райцэнтра паспяхова “задушылі”. Амаль усе да аднаго здаліся і згадзіліся быць вернымі рэжыму і забыць усё беларускае. І зараз гэтая моладзь “верной дорогой идёт к сильной и процветающей Беларуси”. І калі раптам з вуснаў дзіцяці злятае беларускае слова, то мядзельскія міліцыянты задаюць страшнае пытанне: “А ты что, с Виноградовым имеешь какие-либо дела?”. І якая можа быць нацыянальная свядомасць пасля гэтага?

Колькі фотаздымкаў з сустрэчы рэдактараў "Нашай Нівы" і "Arche" з чытачамі ў Кабыльніку

Show comments (3) - Add comments to this article:

Last Updated ( Sunday, 02 December 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

Пра мяне забылі.Хто-небудзь ведае хто я такі?

Posted by Вандал, on 12/03/2007 at 10:19

А ты кто?

Posted by Иван, on 12/03/2007 at 23:19

Пра АВТОНОМНОЕ ДЕЙСТВИЕ што-небудзь чуў? Не!Тады глядзі спасылку [belarus.avtonom.org]

Posted by Вандал, on 12/05/2007 at 21:43
“Наша Ніва” і “Аrchе” у Кабыльніку ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 4955690





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map