За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная
“Наша Ніва” і “Аrchе” у Кабыльніку Версія для друку Адправіць на E-mail
01.12.2007 г.
http://www.nn.by У пятніцу 30 лістапада нацыянальна-свядомая моладзь вёскі Кабыльнік (цяперашняя вёска Нарач) сустрэлася на прыватнай хаце з галоўным рэдактарам незалежнай газеты “Наша Ніва” Андрэем Скурко (сам ён родам з Крывічоў, там жывуць яго бацькі) і галоўным рэдактарам часопіса “Аrchе” Валерам Булгакавым. Чаму менавіта ў Кабыльніку? Бо, відаць, толькі на гэтай зямлі жыве самая актыўная і адданая беларускай ідэі моладзь Нарачанскага краю.
Гэтая сустрэча, як адзначыў адзін з арганізатараў, Зміцер Вінаградаў, запачаткавала шэраг мерапрыемстваў па ўшанаванню памяці стваральніка і кіраўніка мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля 1948-1950 гг. Расціслава Лапіцкага.
Больш 2-х гадзінаў Андрэй Скурко і Валер Булгакаў у цёплай абстаноўцы прэзентавалі свае выданні. Цікава, што не раз былі ўзгаданы і вёска Кабыльнік і горад Мядзел і іншыя нашыя мясціны. Расціслаў Лапіцкі і яго паплечнікі займаюць пачэснае месца ў незалежных выданнях.
Сустрэча дадала аптымізму і смеласці нарачанцам, бо напэўна праз колькі дзён начальнік раённага КДБ Уладзімір Гірын і мядзельская міліцыя пачнуць паляваць за моладдзю з Кабыльніка.
Так ужо было ў Мядзеле. І дарэчы, моладзь райцэнтра паспяхова “задушылі”. Амаль усе да аднаго здаліся і згадзіліся быць вернымі рэжыму і забыць усё беларускае. І зараз гэтая моладзь “верной дорогой идёт к сильной и процветающей Беларуси”. І калі раптам з вуснаў дзіцяці злятае беларускае слова, то мядзельскія міліцыянты задаюць страшнае пытанне: “А ты что, с Виноградовым имеешь какие-либо дела?”. І якая можа быць нацыянальная свядомасць пасля гэтага?

Колькі фотаздымкаў з сустрэчы рэдактараў "Нашай Нівы" і "Arche" з чытачамі ў Кабыльніку

Меркаванняў (3) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 02.12.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Пра мяне забылі.Хто-небудзь ведае хто я такі?

Напісаў(-ла) Вандал, 12/03/2007 10:19

А ты кто?

Напісаў(-ла) Иван, 12/03/2007 23:19

Пра АВТОНОМНОЕ ДЕЙСТВИЕ што-небудзь чуў? Не!Тады глядзі спасылку [belarus.avtonom.org]

Напісаў(-ла) Вандал, 12/05/2007 21:43
“Наша Ніва” і “Аrchе” у Кабыльніку

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6637487





Новае на партале
Advertisement
Надвор'е Мядзельшчыны
   9 студзеня 2009
   раніца, 8:00:

   Тэмпература: -3..-1°C
   Ціск: 740..742 мм.р.с.
   Вецер: зах 7..12 м/с
   Вільготнасць: 91..96%
   паxмурна, снег

   9 студзеня 2009
   дзень, 14:00:

   Тэмпература: -1..1°C
   Ціск: 740..742 мм.р.с.
   Вецер: зах 5..9 м/с
   Вільготнасць: 93..98%
   паxмурна, дождж

   9 студзеня 2009
   вечар, 20:00:

   Тэмпература: 0..2°C
   Ціск: 742..744 мм.р.с.
   Вецер: паўн-зах 5..9 м/с
   Вільготнасць: 93..98%
   паxмурна, дождж

   10 студзеня 2009
   ноч, 2:00:

   Тэмпература: -1..1°C
   Ціск: 746..748 мм.р.с.
   Вецер: паўн-зах 3..6 м/с
   Вільготнасць: 91..96%
   воблачна, дождж

   паводле Gismeteo.ru


Бясплатны хостынг

Internet Map