|
28.01.2007 г. |
 У суботу, 27 студзеня, актывісты дэмакратычнага руху Мядзельшчыны пабывалі на выставе мастака Алеся Цыркунова "Беларускі супраціў", прысвечанай нацыянальнаму супраціву камуна-бальшавісцкаму тэрору. Імпрэза была зладжана БГА "Ветэраны Адраджэння" і прайшла ў менскім офісе партыі БНФ. Падчас адкрыцця выставы гісторык і пісьменнік Васіль Якавенка прэзентаваў свой раман-трылогію "Пакутны век", які па сваёй тэматыцы шмат у чым сугучны матывам карцін Алеся Цыркунова. Акрамя гэтага на мерапрыемстве прысутнічала жонка Васіля Быкава - Ірына Быкава.
Варта адзначыць, што жыццё і дзейнасць Алеся Цыркунова вось ужо другі дзесятак непарыўна звязана з Мядзельшчынай: тут, непадалёк ад Кабыльніка, ён мае лецішча і штогод праводзіць на ім значны час. Шмат якія працы Алеся Цыркунова прысвечаны Нарачанскай зямлі.   Паводле ўласнай інфармацыі і інфармацыі партыі БНФКоличество комментариев (0) - Ваш комментарий |
|
Последнее обновление ( 14.03.2007 г. )
|