За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Новыя магчымасці для працы ў Еўрапейскім Саюзе
Новыя магчымасці для працы ў Еўрапейскім Саюзе Версія для друку Адправіць на E-mail
29.07.2007 г.
Еўрасаюз адкрывае свой рынак для высокакваліфікаванай працоўнай сілы з краінаў, якія не ўваходзяць у ЕС.
Пра гэта заявіў камісар Еўракамісіі па пытаннях юстыцыі, свабоды і бяспекі Франка Фраціні, перадае ИТАР-ТАСС. Ён паведаміў, што ў Еўрасаюзе ўводзіцца так званая “блакітная карта”, якая дае магчымасць яе ўладальніку працаваць на ўсёй прасторы ЕС.
Адпаведнае заканадаўства будзе прад’яўленае Еўракамісіяй на зацвярджэнне міністраў унутраных справаў ЕС у верасні. “Блакітная карта” павінная дапамагчы ў вырашэнні праблемы недахопу высокакваліфікаваных кадраў у шэрагу галінаў эканомікі і сацыяльнага забеспячэння ЕС.
Плануецца прыцягваць урачоў, інжынераў, навукоўцаў-даследчыкаў, спецыялістаў у галіне кампьютарнай тэхнікі. Уладальнік “блакітнай карты” зможа по завяршэнні фіксаванага кантракту ў адной з краінаў ЕС, пераязджаць ў іншую ў выпадку з’яўлення вакансіі.
Аднак новы дакумент не дае права на сталае жыхарства ў Еўрасаюзе і на неабмежаваны па часе працоўны кантракт. “Блакітная карта” будзе сапраўднай напрацягу пяці гадоў пасля вяртання працаўніка з ЕС на радзіму.
У любы момант ён можа вярнуцца ў Еўрасаюз, калі для яго з’явіцца вакансія, паведаміў Фраціні.

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

 
« Папярэд.   Наст. »

Няма каментарыяў. Каб дадаць сваё меркаванне, скарыстайцеся формай...
Новыя магчымасці для працы ў Еўрапе...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 5922763





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map