За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Новыя магчымасці для працы ў Еўрапейскім Саюзе
Новыя магчымасці для працы ў Еўрапейскім Саюзе Print E-mail
Sunday, 29 July 2007
Еўрасаюз адкрывае свой рынак для высокакваліфікаванай працоўнай сілы з краінаў, якія не ўваходзяць у ЕС.
Пра гэта заявіў камісар Еўракамісіі па пытаннях юстыцыі, свабоды і бяспекі Франка Фраціні, перадае ИТАР-ТАСС. Ён паведаміў, што ў Еўрасаюзе ўводзіцца так званая “блакітная карта”, якая дае магчымасць яе ўладальніку працаваць на ўсёй прасторы ЕС.
Адпаведнае заканадаўства будзе прад’яўленае Еўракамісіяй на зацвярджэнне міністраў унутраных справаў ЕС у верасні. “Блакітная карта” павінная дапамагчы ў вырашэнні праблемы недахопу высокакваліфікаваных кадраў у шэрагу галінаў эканомікі і сацыяльнага забеспячэння ЕС.
Плануецца прыцягваць урачоў, інжынераў, навукоўцаў-даследчыкаў, спецыялістаў у галіне кампьютарнай тэхнікі. Уладальнік “блакітнай карты” зможа по завяршэнні фіксаванага кантракту ў адной з краінаў ЕС, пераязджаць ў іншую ў выпадку з’яўлення вакансіі.
Аднак новы дакумент не дае права на сталае жыхарства ў Еўрасаюзе і на неабмежаваны па часе працоўны кантракт. “Блакітная карта” будзе сапраўднай напрацягу пяці гадоў пасля вяртання працаўніка з ЕС на радзіму.
У любы момант ён можа вярнуцца ў Еўрасаюз, калі для яго з’явіцца вакансія, паведаміў Фраціні.

Show comments (0) - Add comments to this article:

 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Новыя магчымасці для працы ў Еўрапе... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5922575





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map