За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Санаторый "Сосны" - гэта вам не замызганая Еўропа!
Санаторый "Сосны" - гэта вам не замызганая Еўропа! Версія для друку Адправіць на E-mail
15.04.2008 г.
Тыдзень таму Савет ЕС вырашыў працягнуць да 10 красавіка 2009 года санкцыі ў адрас 41-га беларускага чыноўніка. За выключэннем міжнародных канферэнцый пад эгідай ААН, АБСЕ або ўласна ЕС, пералічаным у спісе асобам забаронены ўезд і транзіт па краінах Еўрапейскага Саюза. Нагадаем, што санкцыі ў адрас беларускіх чыноўнікаў былі прынятыя Еўрасаюзам у красавіку 2006 г. У кастрычніку таго ж году іх пашырылі, а ў сакавіку 2007-га працягнулі да 10 красавіка бягучага году. Еўрарадыё вырашыла даведацца, дзе адпачываюць “неўязныя” ў еўрапейскія краіны беларускія чыноўнікі.
Адзін з удзельнікаў апытання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргей Касцян, патлумачыў Еўрарадыё, што на адпачынак у Еўропу едуць толькі неразумныя людзі. Рабіць там няма чаго і глядзець няма на што. Але калі вельмі хочацца замежжа – можна паехаць на Кубу.
Сяргей Касцян: “Ехаць у гэтую замызганую чарапічную Еўропу і траціць грошы могуць толькі людзі неразумныя. Калі толькі з-за цікаўнасці туды можна паехаць на тыдзень. Але адпачываць туды ні адзін разумны чалавек не паедзе. А калі вельмі ўжо хочацца адпачываць за мяжой, і ёсць у цябе грошы, то паехаў на Кубу, самы вядомы курорт Варадэра, кажуць, гэта трэці рай на зямлі, дарэчы, я там быў, дык паехаў туды і адпачываў. І не трэба гэта тлустая Еўропа, замызганая і брудная. Нічога там няма!”
Сам дэпутат адпачывае ў санаторыі “Сосны” на Нарачы. Аматарам незвычайнага раіць наведаць Байкал, дзе народны абраннік ужо купаўся, альбо Ісык-Куль у Кіргізіі. Таму ніякага дыскамфорту, кажа, ад таго, што яго “разам з прэзідэнтам” унеслі ў спіс неўязных, не адчувае.

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 15.04.2008 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Няма каментарыяў. Каб дадаць сваё меркаванне, скарыстайцеся формай...
Санаторый "Сосны" - гэта вам не зам...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 5922191





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map