За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Санаторый "Сосны" - гэта вам не замызганая Еўропа!
Санаторый "Сосны" - гэта вам не замызганая Еўропа! Print E-mail
Tuesday, 15 April 2008
Тыдзень таму Савет ЕС вырашыў працягнуць да 10 красавіка 2009 года санкцыі ў адрас 41-га беларускага чыноўніка. За выключэннем міжнародных канферэнцый пад эгідай ААН, АБСЕ або ўласна ЕС, пералічаным у спісе асобам забаронены ўезд і транзіт па краінах Еўрапейскага Саюза. Нагадаем, што санкцыі ў адрас беларускіх чыноўнікаў былі прынятыя Еўрасаюзам у красавіку 2006 г. У кастрычніку таго ж году іх пашырылі, а ў сакавіку 2007-га працягнулі да 10 красавіка бягучага году. Еўрарадыё вырашыла даведацца, дзе адпачываюць “неўязныя” ў еўрапейскія краіны беларускія чыноўнікі.
Адзін з удзельнікаў апытання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргей Касцян, патлумачыў Еўрарадыё, што на адпачынак у Еўропу едуць толькі неразумныя людзі. Рабіць там няма чаго і глядзець няма на што. Але калі вельмі хочацца замежжа – можна паехаць на Кубу.
Сяргей Касцян: “Ехаць у гэтую замызганую чарапічную Еўропу і траціць грошы могуць толькі людзі неразумныя. Калі толькі з-за цікаўнасці туды можна паехаць на тыдзень. Але адпачываць туды ні адзін разумны чалавек не паедзе. А калі вельмі ўжо хочацца адпачываць за мяжой, і ёсць у цябе грошы, то паехаў на Кубу, самы вядомы курорт Варадэра, кажуць, гэта трэці рай на зямлі, дарэчы, я там быў, дык паехаў туды і адпачываў. І не трэба гэта тлустая Еўропа, замызганая і брудная. Нічога там няма!”
Сам дэпутат адпачывае ў санаторыі “Сосны” на Нарачы. Аматарам незвычайнага раіць наведаць Байкал, дзе народны абраннік ужо купаўся, альбо Ісык-Куль у Кіргізіі. Таму ніякага дыскамфорту, кажа, ад таго, што яго “разам з прэзідэнтам” унеслі ў спіс неўязных, не адчувае.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Tuesday, 15 April 2008 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Санаторый "Сосны" - гэта вам не зам... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5922993





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map