За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow They write arrow Павел СЕВЯРЫНЕЦ "Беларуская нацыянальная ідэя" - пра возера Нарач
Павел СЕВЯРЫНЕЦ "Беларуская нацыянальная ідэя" - пра возера Нарач Print E-mail
Thursday, 25 January 2007
У Беларусі дзявочыя вочы Нарачы.
Нарач – найбольшае возера Беларусі і найвялікшае люстра беларускіх нябёсаў, асьвечанае прысутнасьцю 500-гадовага Будслава.
Нарач на мапе падобна на сэрца – зрэшты, як і ўсё важнае ў Беларусі. Сардэчка адпачынку, поўная чаша спакою й асалоды, нарачоная беларускае харашыні, Нарач зь дзіцячым лягерам "Зубраня" й санаторнай зонай, дзе любілі спыняцца Касыгін і супэрзоркі савецкай эстрады, дзе зараз адпачываюць 100 тысяч чалавек штогод – наш Артэк, наша Сочы, наша Майамі. Увогуле, Нарач – беларускае мора, а гэта нешта ды значыць.
Возера плошчай 80 кілямэтраў квадратных, у катлавіне глыбінёй да 25 мэтраў, падпружанае ледавіковай марэнай у адгор'ях Сьвяньцянскіх градаў, сярод пэрлаў іншых вазёраў, на рачных пратоках незвычайнае чысьціні. Вада з Нарачы цячэ ў Вільню – і Вільня жменяй чэрпае Нарач.
Нарач – цуд Беларусі. Вада амаль паўсюль празрыстая да дна, рэліктавыя расьліны, рыба быццам у велізарным акварыюме, эўрапейскі вугар і амурскі сазан. Хараство, пяшчота й ласка ціхай, мілай беларускай прыроды. “Нарач” – хоць да раны прыкладай!
Нарач – наша маленькая мара. Гэткая раскоша па-беларуску, быццам “Нарачанскі хлеб” у краме. "Паехалі на Нарач!" – гэта для сярэднестатыстычнага беларуса нумар з разраду "люкс". "На Нарач" – значыць, шыкуем.
А ночы на Нарачы!.. У часы застою заслужаныя трэнэры БССР прывозілі сваіх выхаванцаў нанач на нарачанскую турбазу, і на досьвітку вялі да возера. Шыхтавалі на ўзыходзе сонца перад Нараччу, напоўненай сьляпушчым сьвятлом, насустрач зары па-над цэлай краінай. "Вось яна, дзеткі, вашая Радзіма. Вось за гэта вы церпіце, жылы рвеце. За гэта будзьце гатовыя й жыцьцё аддаць." Нарач – любы пацалунак любому беларусу.

Show comments (2) - Add comments to this article:

Last Updated ( Thursday, 25 January 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

А дзе можна адпачыць на Нарачы ў выходныя дні? Пажадана, каб культурна.

Posted by svetaba, on 06/22/2007 at 12:40

Прапаноўваю нарачанскага вугра заўсёды называць вангорам. Так называюць яго нават рускамоўныя нарачанцы - Вангор.

Posted by Ragned, on 08/09/2007 at 16:07
Павел СЕВЯРЫНЕЦ "Беларуская нацыяна... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6634348





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map