За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Пра Мядзельшчыну пішуць arrow Павел СЕВЯРЫНЕЦ "Беларуская нацыянальная ідэя" - пра возера Нарач
Павел СЕВЯРЫНЕЦ "Беларуская нацыянальная ідэя" - пра возера Нарач Версія для друку Адправіць на E-mail
25.01.2007 г.
У Беларусі дзявочыя вочы Нарачы.
Нарач – найбольшае возера Беларусі і найвялікшае люстра беларускіх нябёсаў, асьвечанае прысутнасьцю 500-гадовага Будслава.
Нарач на мапе падобна на сэрца – зрэшты, як і ўсё важнае ў Беларусі. Сардэчка адпачынку, поўная чаша спакою й асалоды, нарачоная беларускае харашыні, Нарач зь дзіцячым лягерам "Зубраня" й санаторнай зонай, дзе любілі спыняцца Касыгін і супэрзоркі савецкай эстрады, дзе зараз адпачываюць 100 тысяч чалавек штогод – наш Артэк, наша Сочы, наша Майамі. Увогуле, Нарач – беларускае мора, а гэта нешта ды значыць.
Возера плошчай 80 кілямэтраў квадратных, у катлавіне глыбінёй да 25 мэтраў, падпружанае ледавіковай марэнай у адгор'ях Сьвяньцянскіх градаў, сярод пэрлаў іншых вазёраў, на рачных пратоках незвычайнае чысьціні. Вада з Нарачы цячэ ў Вільню – і Вільня жменяй чэрпае Нарач.
Нарач – цуд Беларусі. Вада амаль паўсюль празрыстая да дна, рэліктавыя расьліны, рыба быццам у велізарным акварыюме, эўрапейскі вугар і амурскі сазан. Хараство, пяшчота й ласка ціхай, мілай беларускай прыроды. “Нарач” – хоць да раны прыкладай!
Нарач – наша маленькая мара. Гэткая раскоша па-беларуску, быццам “Нарачанскі хлеб” у краме. "Паехалі на Нарач!" – гэта для сярэднестатыстычнага беларуса нумар з разраду "люкс". "На Нарач" – значыць, шыкуем.
А ночы на Нарачы!.. У часы застою заслужаныя трэнэры БССР прывозілі сваіх выхаванцаў нанач на нарачанскую турбазу, і на досьвітку вялі да возера. Шыхтавалі на ўзыходзе сонца перад Нараччу, напоўненай сьляпушчым сьвятлом, насустрач зары па-над цэлай краінай. "Вось яна, дзеткі, вашая Радзіма. Вось за гэта вы церпіце, жылы рвеце. За гэта будзьце гатовыя й жыцьцё аддаць." Нарач – любы пацалунак любому беларусу.

Меркаванняў (2) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 25.01.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

А дзе можна адпачыць на Нарачы ў выходныя дні? Пажадана, каб культурна.

Напісаў(-ла) svetaba, 06/22/2007 12:40

Прапаноўваю нарачанскага вугра заўсёды называць вангорам. Так называюць яго нават рускамоўныя нарачанцы - Вангор.

Напісаў(-ла) Ragned, 08/09/2007 16:07
Павел СЕВЯРЫНЕЦ "Беларуская нацыяна...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 5922697





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map