Спадар
Павел Жукаў са сваёй адданай камандай узнеслі хвалу так званым вінам “ На рубяжы стагоддзяў”-2008”, “
Чарнавокая ноч” і “
Таццянін дзень”. І асаблівую ўвагу газета звяртае на апошні гатунак. Раней УП “Ілаўскае” ўжо выпускала віно пад назвай “
Таццянін дзень”. І прысвячалі яго Таццяне – заступніцы студэнтаў, чый дзень святкуецца 25 студзеня. А зараз выпуск адноўлены пад аднайменны тэлесерыял. Карэспандэнт
Аляксандр Высоцкі так мяркуе: “А што, можа ўлюблёныя ў тэлесерыял грамадзяне і стануць больш актыўна набываць аднайменнае віно. Бо, як ні круці, “раскручаная” назва –справа ў прасоўванні прадукцыі не апошняя.”
А яшчэ раней журналістка газеты
Марыя Лубнеўская, расказваючы пра віно “Чарнавокая ноч”, выказала спадзеў: “Думаецца, што попыт на яго, як і на рэалізоўваемыя дагэтуль віды, будзе значны”.
Людцы добрыя! Як жа гэта разумець? Няўжо ж на нашай Нарачанскай зямлі мала гора з-за гарэлкі! Чаму вось гэтыя журналісты з “Нарачанскай зары” так прагнуць узрастання попыту на Ілаўскае “чарніла”? Заўважце, газету чытаюць не толькі п’яніцы, але і дзеці, моладзь. І што ім рабіць, калі “Нарачанская зара” кажа, што такая смаката стаіць на паліцах у крамах? Ну, канешне ж пакаштаваць!
Чаму няма ніякай рэакцыі з боку зацятых змагароў за народ, а менавіта старшыні райвыканкама Аляксандра Даніленкі, яго намесніцы (абаронцы дзетак з Мядзельскага сацыяльнага прытулку ад нашэсця партыі БНФ) Надзеі Герновіч, начальніка КДБ Уладзіміра Гірына, начальніка міліцыі Аляксея Балюка, дэпутатаў усіх рангаў і многіх іншых?
Але ж калі маўчаць, то, напэўна, цалкам згодныя!
Старшыня Мінскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Вінаградаў абураны бясконцымі алкагольнымі артыкуламі ў раённай газеце “Нарачанская зара” звярнуўся 12 лістапада да старшыні Мядзельскага райвыканкама Аляксандра Даніленкі, яго намесніцы Надзеі Герновіч, начальніка раённай міліцыі Аляксея Балюка, пракурора раёна Валянціна Чаеўскага, начальніка КДБ Уладзіміра Гірына з пісьмовай заявай.
Цікава, што пасля мясцовых выбараў 2007 года Зміцер Вінаградаў, як былы кандыдат у дэпутаты, звярнуўся ў рэдакцыю раённай газеты з просьбай надрукаваць падзяку мясцовай уладзе і праваахоўным органам за арганізацыю і правядзенне выбарчай кампаніі. Павел Жукаў безпадстаўна адмовіў.
Калі Мядзельская ўлада не прыме адпаведныя захады датычна рэдакцыі Нарачанскай зары”, то Зміцер Вінаградаў намераны звярнуцца ў болш высокія інстанцыі.