За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Сігнал SOS для кіраўніцтва Мядзельшчыны
Сігнал SOS для кіраўніцтва Мядзельшчыны Print E-mail
Tuesday, 13 November 2007
Абноўлена
Апошнім часам вельмі здзіўляе пазіцыя улады і правахоўных органаў Мядзельшчыны. Захапіўшыся пераследам “дэструктыўных сілаў” раёна тыпу “ячэйка Вінаградава” і іншых, яны ўпарта не заўважаюць, якую дзейнасць праводзіць народная газета “Нарачанская зара”. Толькі за перыяд з 24 кастрычніка да 6 лістапада бягучага года, на старонках гэтага друкаванага органа змешчана тры матэрыялы, свайго роду оды ілаўскаму “чарнілу”.
Спадар Павел Жукаў са сваёй адданай камандай узнеслі хвалу так званым вінам “ На рубяжы стагоддзяў”-2008”, “Чарнавокая ноч” і “Таццянін дзень”. І асаблівую ўвагу газета звяртае на апошні гатунак. Раней УП “Ілаўскае” ўжо выпускала віно пад назвай “Таццянін дзень”. І прысвячалі яго Таццяне – заступніцы студэнтаў, чый дзень святкуецца 25 студзеня. А зараз выпуск адноўлены пад аднайменны тэлесерыял. Карэспандэнт Аляксандр Высоцкі так мяркуе: “А што, можа ўлюблёныя ў тэлесерыял грамадзяне і стануць больш актыўна набываць аднайменнае віно. Бо, як ні круці, “раскручаная” назва –справа ў прасоўванні прадукцыі не апошняя.”
А яшчэ раней журналістка газеты Марыя Лубнеўская, расказваючы пра віно “Чарнавокая ноч”, выказала спадзеў: “Думаецца, што попыт на яго, як і на рэалізоўваемыя дагэтуль віды, будзе значны”.
Людцы добрыя! Як жа гэта разумець? Няўжо ж на нашай Нарачанскай зямлі мала гора з-за гарэлкі! Чаму вось гэтыя журналісты з “Нарачанскай зары” так прагнуць узрастання попыту на Ілаўскае “чарніла”? Заўважце, газету чытаюць не толькі п’яніцы, але і дзеці, моладзь. І што ім рабіць, калі “Нарачанская зара” кажа, што такая смаката стаіць на паліцах у крамах? Ну, канешне ж пакаштаваць!
Чаму няма ніякай рэакцыі з боку зацятых змагароў за народ, а менавіта старшыні райвыканкама Аляксандра Даніленкі, яго намесніцы (абаронцы дзетак з Мядзельскага сацыяльнага прытулку ад нашэсця партыі БНФ) Надзеі Герновіч, начальніка КДБ Уладзіміра Гірына, начальніка міліцыі Аляксея Балюка, дэпутатаў усіх рангаў і многіх іншых?
Але ж калі маўчаць, то, напэўна, цалкам згодныя!

Старшыня Мінскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Вінаградаў абураны бясконцымі алкагольнымі артыкуламі ў раённай газеце “Нарачанская зара” звярнуўся 12 лістапада да старшыні Мядзельскага райвыканкама Аляксандра Даніленкі, яго намесніцы Надзеі Герновіч, начальніка раённай міліцыі Аляксея Балюка, пракурора раёна Валянціна Чаеўскага, начальніка КДБ Уладзіміра Гірына з пісьмовай заявай.
Цікава, што пасля мясцовых выбараў 2007 года Зміцер Вінаградаў, як былы кандыдат у дэпутаты, звярнуўся ў рэдакцыю раённай газеты з просьбай надрукаваць падзяку мясцовай уладзе і праваахоўным органам за арганізацыю і правядзенне выбарчай кампаніі. Павел Жукаў безпадстаўна адмовіў.
Калі Мядзельская ўлада не прыме адпаведныя захады датычна рэдакцыі Нарачанскай зары”, то Зміцер Вінаградаў намераны звярнуцца ў болш высокія інстанцыі.

Show comments (5) - Add comments to this article:

Last Updated ( Friday, 16 November 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

Правiльна зрабiлi што паднялi гэта важнае пытанне.Дзякуй !!!!

Posted by hesh, on 11/14/2007 at 18:04

Напэуна Илауски завод дае им 'адкаты'.

Posted by Иван ЧепушилА, on 11/15/2007 at 18:59

Ай-да молодец, этот Змицер Виноградов! Гроза всего Мяделя!
Да, куда катится эта страна???

Posted by Районная кобра, on 11/21/2007 at 21:14

В пропасть катиться .

Posted by ####, on 11/23/2007 at 20:50

Усе вельмі і вельмі правільна!! Трэба дажымаць гэтую тэму.

Posted by Deazhman, on 11/28/2007 at 16:47
Сігнал SOS для кіраўніцтва Мядзельш... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6636696





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map