За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Спадарожнікавы тэлеканал “TV Беларусь” пачне працу ў лістападзе
Спадарожнікавы тэлеканал “TV Беларусь” пачне працу ў лістападзе Версія для друку Адправіць на E-mail
20.07.2007 г.
Польскае грамадскае тэлебачанне зацвердзіла ў сваёй структуры спадарожнікавы тэлеканал “TV Беларусь” (гандлёвая марка “Белсат”).
Паводле словаў каардынатара праекта карэспандэнта Польскага грамадскага тэлебачання Агнешкі Рамашэўскай, гэта дазволіць завяршыць працу над арганізацыйнай структурай тэлеканала.
Зараз плануецца тэндэр на закупку абсталявання, працягваецца стажыроўка беларускіх журналістаў. Тэлеканал “TV Беларусь” плануе пачаць працу ў лістападзе.
Нагадаем, пагадненне аб стварэнні спадарожнікавага тэлеканала было падпісанае ў красавіку паміж Польскім грамадскім тэлебачаннем і Міністэрствам замежных спраў Польшчы. Праект будзе фінансавацца з рэзервовага бюджэту Польшчы. Сёлета на “TV Беларусь” плануецца выдаткаваць каля 4 мільёнаў еўра.
Тым часам лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч заклікаў еўрапейскіх палітыкаў падтрымаць спадарожнікавы тэлеканал. Ён накіраваў адпаведную заяву прэзідэнту Еўрапарламента, еўракамісару па знешніх сувязях і палітыцы дабрасуседства і старшыні камісіі замежных спраў Еўрапарламента.
“Для дэмакратычных сілаў і грамадскай супольнасці свой канал сатэлітарнага тэлебачання стане пачаткам незалежнай і дэмакратычнай дзяржавы”, — гаворыцца ў заяве палітыка.

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 20.07.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Няма каментарыяў. Каб дадаць сваё меркаванне, скарыстайцеся формай...
Спадарожнікавы тэлеканал “TV Белару...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6637416





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map