За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow Works arrow Lyrics arrow Аляксандр Быкаў. Адзінота
Аляксандр Быкаў. Адзінота Print E-mail
Thursday, 20 September 2007

Адзінота

Адзінота. Хоць пісьмы пішы…
На зыходзе смяротнага веку
Не знайсці найсучаснейшых лекаў,
Каб разбавіць самоту душы.

Мной абраная справа, сябры –
Нешта ўсё невыразна і цьмяна.
Крыкнуць хочацца: “Гарам гары!” –
І падацца за акіяны.

Толькі там я патрэбны каму?
Супермаркетам гэтым і стрытам,
Мерседэсам, аголеным рытмам?.. –
Лепш я тут, што чакае, прыму.

Па-над Нараччу чайка ляціць,
Нам, бадай што, ёсць выхад адзіны:
Ўсе пагоркі, узмежкі любіць
На малой і вялікай радзіме.


Віктосева крыніца

Жыве яна, бруіцца,
Не вычарпаць да дна.
Віктосева крыніца
Пад Мядзелам здаўна.
Зусім непадалёку
Хай горада агні –
Глыбінныя вытокі,
Як нашы карані…
У час турботных думак
Ты міма не спяшы.
Яна як паратунак
Для стомленай душы!


Ля возера

Мой лёс. Старонкі яго нясмела
Я перачытваю і гартаю.
На хвалях бачу грабеньчык белы –
Што прынясе ён, што нагадае?
“Трымайся, браце, -- мне кажуць людзі, --
Жыццё тваё, сціснутае спружынай,
Разгорнецца потым, і ўсё яшчэ будзе:
Прызнанне, слава, твая жанчына…”
А можа, і праўда ўсё будзе тое?
Над возерам восеньскім чайкі кружаць.
Халоднае возера і чужое,
Як тыя жанчыны, што йдуць насустрач.
Папараць кветка
Няхай схаваецца ўзрост
У словах мілых і падманных.
Я прапаную трэці тост
На Нарачы -- за ўсіх каханых.
То свеціць сонейка, то дождж
Зноў пасылаюць з неба хмары.
Ды быць у роспачы чаго ж? –
Уздымем чаркі мы за чары!
Так павялося з даўніны,
І сёння нам раскажуць хвалі,
Як і паненкі, і паны
Тут кветку папараць шукалі.


Нарач

Над высокім чаротам
Поўня тайнамі поўніцца.
Памаўчым мы, і потым
Мара даўняя ўспомніцца,
Што змалолася ў тло
За далёкімі далямі.
Вечных зорак святло
Разальецца над хвалямі.
У начной цішыні
Дрэмле Нарач насуплена.
Не вярнуць нам, ані,
Светлай мары, што згублена.
І не зведаць, адкуль
Тая сцежачка зорная.
Недзе плёсне акунь
Па-над хваляй азёрнаю…


Ігару Пракаповічу

Нарач зірне на дасвецці
Рыбінай з чорных глыбінь…
Чым застанецца ў Сусвеце
Наша жыццёвая плынь?

Там, за далёкім прылівам,
Там, за чужою мяжой,
Стану я чым, як імкліва
Пойдзе вада іржой?

І адказала Нарочча:
“Калі ты жыў спаўна, --
Зоркай на свяце ночы,
Сонцам на свяце дня!”


Нарачанскі матыў

Мы з табой у неспадзеўнай лодцы –
Вечнасць мо ці некалькі хвілін.
І пакіне Нарач як прароцтва
Толькі плёскат хваляў на ўспамін.

А сустрэчы нашы, і расстанні,
І душы цнатлівай ускалых
Возера схавае, як паданні,
У прадоннях вечнасці глухіх.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Thursday, 20 September 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Аляксандр Быкаў. Адзінота ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6639853





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map