|
Вітаўт Самьніты. Рознае |
|
|
|
Saturday, 11 August 2007 |
Крокі ўперад
Бясконцыя дарогі ў Млечны шлях,
Блакітныя зоркі маняць за сабой,
Жменька жаданьняў, але ўсюды хлусьня...
Замест рэальнасьці незвычайны жах,
Дзеці малююць крывавы бой,
У галаве людзей толькі мітусьня...
Крокі ўперад...
Крокі назад...
Рухі за жыцьцё...
Думкі сёньня...
Думкі ўчора...
Думкі назаўжды...
Мары, страты...
Мары, страты...
І зноў туды-сюды...
Песьні і вершы аб “Нічым”,
Творчасць губяць узмахам рукі,
“Хавацца, маўчаць, і ганарыцца....!”
Грошы, зайздрасьць знаходзяць маладым,
Не чуюць даўно нас старыкі,
Рашай, скарэй, рашай кім станавіцца.
Сёмае неба
Сьпяшаюцца наперад нікчэмныя людзі,
Крычаць саромна, ірвуць грудзі.
Кропкай па слове ставяць мрок,
Робяць сёньня крок за крок.
Ад і Рай іхьняя Зямля,
Туды палячу не толькі я.
Мукі жахі – іх любімая справа,
Лепей ляцець не налева, не ўправа.
Беглыя пачуцьці кідаюць у сон...
Ты крычыш – бясколерны стон...
Сьвятло рэжыць вочы...
Напэўна ўжо хопіць!...
Ты гаворыш, ты гуляеш,
Ты сьмяешся, ты рыдаеш! –
ТЫ – маё жыцьцё.
Страшэнныя ўчынкі, атаймаваныя скрынкі,
Састарэлы чалавек, пазабыты здзек.
Сёмае неба ўжо не існуе...
Жыцьцё нам грахі камьпінсуе!
Калісьці мы былі не такія,
А зараз якія, сталі якія?
Не бачым сябе, толькі змрок,
Мы апалі, гэта апошні крок.
Увасабленьне незалежнасці,
Закрывае працэс несьвядомасьці.
Традыцыі свайго жыцьця,
Пакрываюць слабасьць ныцьця.
Смяротны час
“... Час не спіць! Там чакаюць цябе сотні,
тысячы, мільёны такіх, як ты,
і ты, ведаю, на іх даўно чакаеш,
толькі стараешся гэта заглушыць
у сабе. Час прачнуцца Б..! Час!”
Янка Купала
Кропкі ды коскі ў тваім разуменьні гэта прыгожа,
Словы і зноскі, адасабленьні – больш не дапаможа.
Крыўды і здрады зь вялікай падзякай праходзіш хутчэй,
Віншаваньні, абрады зь лепшай адзнакай разбіваеш мацней.
Бітва за бітвай са сваім розумам,
Падзею за падзеяй дорыш адносінам.
На законы здаўна не глядзіш,
Ты сам сабе закон, не стаіш...
Паўстань, павер, агляніся,
Так далей нельга жыць, спыніся.
Меней гавары, а болей рабі,
Але ж памятай прамову “Не забі”.
Смяротны час калыхае,
Смяротны час заціскае.
Цягніся да свабоды, адкідвай нягоды,
Да мовы вярніся, каля народа спыніся.
Шчасьце сваё трымай, удар у твар трывай,
Старое, былое, кідай, будучыню стварай!...
Непаўторны шлях
Вечныя здарэньні цягнуць у бязьмежную цень,
Агульны паказчык зьбівае з ног.
Сапраўдныя мары наганяюць крыўдную лень,
Усе што меў, больш трываць не мог.
Адным, толькі адным
Я прайшоў гэты шлях,
Шлях непаўторнай свабоды.
Экраны, малюнкі...
Крыкі, гукі...
Плач, слёзы...
Шчасьце, занозы...
Ціхія словы гараць па-над Зямлёю,
Забыты сэнс нічога не хлусіць,
Вечныя здарэньні не толькі зь ёю,
Усё што хацеў, не атрымаю мусіць.
Экраны, малюнкі...
Крыкі, гукі...
Плач, слезы...
Шчасьце, занозы...
Адным, толькі адным
Я прайшоў гэты шлях,
Шлях непаўторнай свабоды.
Наркотык
“Шмат было такіх народаў,
што страцілі найперш мову сваю,
так як той чалавек прад скананьнем,
катораму мову займе,
а потым і зусім замерлі.
Не кідайце ж мовы нашай беларускай,
каб не ўмёрлі…”
Ф. Багушэвіч
Твой апошні крык
У прасторы зьнік,
Доўгае чаканьне
Атрымала дараканьне.
Твае вочы й сьлёзы
Заберуць дозы.
Блізкая сьмерць
Цягнецца чвэрць.
Забі наркотык!
Забывай наркотык!
На ногі станавіся!
Богу маліся!
Свой родны край
Не забывай…
Не кранай барацьбы
У сваім жыцьці.
Твой позірк кранула,
Сьвятло абмінула.
Цяжкая сьцяна
Трымае здаўна.
Мэты і сакрэты –
Аж ня ведаеш дзе ты.
Невядомыя паперкі
Зьбіваюць з рытму сэрца.
Здрады і сяброўства,
Няпоўнае іншамоўства
Раскрываюць парасон
Над тваім сном.
Пішуць мемуары
На складаныя мары,
Аднак наркотык заўсёды
Выклікае сьлёзы.
Бойкі ды стычкі –
За наркотык!
Хлусьня і глупствы –
За наркотык!
Грошы ды лёс –
За наркотык!
Дзеці і шчасьце –
Цяпер за наркотык…
Мільёны кажуць
Мільёны кажуць, але тысячы баяцца,
Ніхто не хоча без нічога застацца.
Мары аб свабодзе ёсьць толькі сем літар,
Скаргу зраўняе гарэлкі поўны літр.
Тэатр і хлеба нам не патрэбна,
Жыцьцё і свабода – вось гэта.
Птушкі ўцякаюць, а мы застаёмся,
Мы ніколі не крыкнім слова ”Здаёмся!”.
Улада закрыла, не дае перадыху.
Улада кідае адчэпнага крыху.
Улада нічога не хоча рабіць,
Улада толькі немачна крычыць.
Мільёны глядзяць, а тысячы маўчаць,
Каля Каліноўскага ўжо не стаяць.
Дудка беларуская ўжо даўно забыта,
Руская мова як царэўна нібыта.
Такое жыцьцё – забывай свае мары,
На гэтым сьвеце ёсьць толькі кары.
Бяры словы, табе трэба змагацца,
Мы павінны тут назаўсёды застацца.
Калі?
“Не надта свабодна ў гэтай свабодзе” Ф. Багушэвіч
Калі мы пазнаем свой родны куток?
Калі мы знойдзем сабе лепшы гурток?
У гэтым жыцьці трэба рабіць рывок,
Трэба глядзець на свой розум і будучы крок.
У сэрцы гарыць неспакою полымя.
Фрасунак прад людзьмі ў цябе штодня.
Стаяць, бегчы, хавацца – усе роўна,
На гэтым сьвеце ўжо ўсяго поўна.
Крычаць аб свабодзе нялёгкая справа,
Ня ведаеш, калі павярнуць улева ці й ўправа.
Дапамагае жыць толькі адна страва,
Усё што далей заўсёды ўтаймавана.
Апартэід
Праходзяць гады,
Нідзе не маем згоды,
Усё нешта крычым,
Крычым аб нічым.
Губляем, знаходзім
Былыя стагоддзі.
Шукаем накірунак,
Ствараем свой малюнак.
Заўсёды стамьленьні,
Усюды сумьненьні.
Ва ўсе бакі сьхілы,
На сьхілах магілы.
Прыдумваем вершы,
У бойцы ты ня першы.
Доўгі і гучны шлях,
Па людскіх касьцях.
Апартэід, Апартэід, Апартэід па жыцьці!!!
Незалежнасць кідаем,
За грошы “граем”.
Божа забылі,
Забылі ды прапілі.
Сьмяёмся, што знайшлі,
Куды б не пайшлі.
Не трымаем барацьбы,
Ужо хапае нам вайны.
Страцілі цярплівасьць,
А дзе ж сравядлівасьць?
Законы “малюем”,
Людзей не шкадуем.
Спяшайся жыць,
Лес самому даражыць.
У гэтым сьвеце ты нікому не патрэбен,
Апартэід будзе тваім хлебам.
Show comments (0) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Saturday, 11 August 2007 )
|
comments
There are no comments yet - feel free to add one using the form below... |
|