За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Інтэрнэт-партал www.svaboda.infо запрашае да супрацы незалежныя рэгіянальныя сайты
Інтэрнэт-партал www.svaboda.infо запрашае да супрацы незалежныя рэгіянальныя сайты Print E-mail
Sunday, 29 October 2006
я так даўно ў інтэрнэт-прасторы зьявіўся сайт www.narach.org. Запуск сайту плянуецца на пачатак лістападу, пакуль што ён працуе ў тэставым рэжыме. Прытуліў сайт інтэрнэт-партал кампаніі "За свабоду", у плянах працоўнай групы якога - пэрманэнтна аказваць хостынгавую й тэхнічную дапамогу незалежным рэгіянальным сайтам.
Накіраванасць сайту www.narach.org - асьвятленьне грамадзкага, палітычнага й культурнага жыцьця Мядзельшчыны. "Мяркую, - гаворыць распрацоўшчык сайту Віталь Вінаградаў, - да падачы навінаў будуць спрычыняцца ўсе зацікаўленыя людзі, у тым ліку й мясцовыя журналісты. Зь некаторымі з іх мы ўжо дамовіліся на гэты конт".
Сярод іншага, рэсурс будзе ўяўляць сабой крыніцу даведкавай інфармацыі пра рэгіён: тэлефоны арганізацыяў, прыватных асобаў, адрасы і тэлефоны кавярняў, рэстаранаў, гатэляў. Таксама будуць выкладзеныя мапы рэгіёну.
Будзе на сайце й разьдзел прыватных абвестак - любы наведвальнік зможа падаць абвестку аб куплі/продажы/паслузе/вакансіі з умоваю, што гэта будзе тычыцца Мядзельскага рэгіёну.
Будуць працаваць форуму, на якіх можна будзе абмеркаваць ўсё, што тычыцца жыцьця Нарачанскага краю. Для аматараў фотаздымкаў створаны разьдзел фота: прырода, архітэктура, людзі, архіўнае старое фота. Інфармацыйна насычаным будзе разьдзел гісторыі: факты, поўны даведнік выбітных постацяў Мядзельшчыны, краязнаўчыя матэрыялы. "Ёсьць дамоўленасьць зь Міхасём Чарняўскім аб супрацы, кажа Віталь Вінаградаў, - на сайце будуць выкладзеныя сабраныя ім матэрыялы пра Мядзельшчыну. Таксама ёсьць дамоўленасьць з Іванам Драўніцкім - вядомым краязнаўцам рэгіёну. З яго боку плянуецца падача шэрагу цікавых артыкулаў пра рэгіён - гісторыю, невядомыя факты, цікавыя постаці. Ёсьць згода на супрацу з мастаком Алесем Цыркуновым. Ён сам паходзіць зь Менску, але вельмі шмат часу праводзіць на Мядзельшчыне. Наступным летам плянуецца некалькі праектаў пад яго кіраўніцтвам - аднаўленьне капліцы пры ўезьдзе ў мястэчка й т.д.".

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
 
< Prev

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Інтэрнэт-партал www.svaboda.infо за... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5920928





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map